Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАЛЯДНЫЯ ВІНШАВАНЬНІ СТАРШЫНІ РАДЫ БНР ІВОНКІ СУРВІЛЫ


Ул. інф.

Дарагія мае браты і сёстры беларусы! Вітаю вас з гэтым цудоўным Калядным Сьвятам і жадаю, каб нованароджанае Божае дзіцятка прынесла і ў вашую хату шмат радасьці, шчасьця і любові ў гэты сьвяточны дзень. Думкамі я сьвяткую яго з усімі вамі.

Каляды – гэта сьвята сямейнае, а наш народ добра ведае сэнс слова “сям’я”. Нашай любові да бацькоў, да нашых дзетак, да братоў і сёстраў няма канца. Памятаем мы пры традыцыйна накрытым стале на Куцьцю і нашых адыйшоўшых дзядоў, сябром выказваем нашую любоў і павагу каляднымі прывітаньнямі. Але сям’ёй нашай ёсьць таксама і ўвесь беларускі народ.

Тыя з нас, што далёка ад Бацькаўшчыны, просяць Госпада кожную нядзелю словамі Натальлі Арсеньневай, каб “над Беларусяй ціхай і ветлай” паслаў “праменьні свае хвалы”. Дык у гэты калядны дзень жадаю з глыбіні сэрца нашай вялікай беларускай сям’і дабрабыту і еднасьці, шчасьця, веры ў будучыню і гордасьці нашай спадчынай. Жадаю, каб зьяднаныя любоўю да нашага краю мы знайшлі ў сабе сілы перажыць гэтыя цяжкія часы і нарэшце адрадзіць нашую вольную і дэмакратычную дзяржаву, Беларускую Народную Рэспубліку.

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла,
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG