Комар асудзіла на 4 гады зьняволеньня ўдзельніка акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010-га Васіля Парфянкова.
Тое, што Вольга Комар звольнілася і больш не працуе судзьдзём пацьвердзілі ў Фрунзенскім раённым судзе Менска. Паводле супрацоўніцы суду, гэта адбылося нядаўна. Дзе зьбіраецца далей працаваць Вольга Комар крыніца не паведаміла.
Вольга Комар скончыла Беларускі гуманітарны ліцэй.
Ёй забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу.
Уладзімер Колас, дырэктар Беларускага гуманітарнага ліцэю, які скончыла былая судзьдзя Вольга Комар, гэтак пракамэнтаваў зьвесткі пра яе звальненьне:
«Пасьля таго сумнага выпадку, калі яна судзіла ўдзельніка Плошчы, больш я за яе прафэсійным лёсам не сачыў. Таго было цалкам дастаткова. Такія ўчынкі, аднойчы зьдзейсьненыя, на вялікі жаль, ніколі не забываюцца. Толькі нечым сапраўды выбітным можна, так бы мовіць, выправіць сваю рэпутацыю. Але нічога такога невядома пра яе. Спадзяюся, яна прачытала тады мой водгук, і, спадзяюся, гэта дапамагло ёй узгадаць пра каштоўнасьці, якія былі галоўнымі ў ліцэі. Сапраўды, нашы выпускнікі трапляюць у асяродзьдзе, якое адрозьніваецца ад таго, у якім яны існавалі ў ліцэі. У асяродзьдзе, дзе пануюць зусім іншыя правілы, існуе іншая шкала каштоўнасьцяў. Кожны мусіць рабіць выбар самастойна, але арыенціры ў гэтай сытуацыі, грунт для выбару ў ліцэі закладваюцца. Я ёй зычыў ня здраджваць таму, ва што мы ўсе верылі і верым у ліцэі».
Былы судзьдзя, які пажадаў, каб ягонае прозьвішча не называлі, патлумачыў, якая склалася сытуацыя ў корпусе судзьдзяў у Беларусі і як можа паўплываць на прафэсійны лёс Вольга Комар тое, што яна апынулася ў сьпісе невыязных у краіны Эўразьвязу і ЗША.
«Сытуацыя даволі складаная. Шмат хто з судзьдзяў хоча сыйсьці і сыходзяць. Прыкладам, паводле маіх зьвестак, летась ў Менскім абласным судзе 5 судзьдзяў падалі заявы на звальненьне па ўласным жаданьні, і большасьць з заяваў ужо задаволеная. Куды потым працаўладкоўваюцца былыя судзьдзі? Юрыстконсультамі, могуць пайсьці і ў адвакаты. У асноўным — паводле юрыдычнай частцы.»
Карэспандэнт: «Ці ёсьць перашкодай для працаўладкаваньня ў Беларусі тое, што былы судзьдзя апынуўся ў сьпісе нявыязных?»
«Гэта залежыць ад працадаўцы. Калі працадаўца — дзяржава, то, на маю думку, гэта неістотна. Там важнае меркаваньне на гэты конт кіраўніцтва краіны, бо ўсе чыноўнікі глядзяць ў рот вы ведаеце каму. Што да сумленьня саміх судзьдзяў, то магчыма, нехта, хто яго захаваў, а такія таксама ёсьць, адчуваюць пакуты сумленьня. Магчыма, тая ж Вольга Комар гэтак перахвалявалася, што напісала заяву аб звальненьні. Але гэта маё меркаваньне, болей мне нічога невядома».
Працяг тэмы — пазьней на сайце «Свбоды»

Уладзімер Колас: «Зычу ёй ня здраджваць каштоўнасьцям ліцэю»

Былы судзьдзя: «Магчыма, Вольга Комар перахвалявалася»