Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН ЗАПАТРАБАВАЛА АД ТАЛІБАЎ ВЫДАЦЬ УСАМУ БІН ЛЯДЭНА


Падрыхтаваў Мікола Іваноў, Прага

Акрамя гэтага Паўночная кааліцыя, якую ААН прызнае ў якасьці законнага ўраду Афганістану, запрапанавала дапамогу ў захопе бін Лядэна. Рэпартаж карэспандэнта нашага радыё ў Нью-Ёрку Робэрта Макмана.

Рада Бясьпекі ААН патрабуе ад талібаў “неадкладнай і без ніякіх умоваў” выдачы бін Лядэна. Старшыня Рады, прадстаўнік Францыі Жан Давід Левіт заклікаў талібаў падпарадкавацца рэзалюцыям Рады Бясьпекі. Ён згадаў рэзалюцыю 1333, прынятую летась, у якой ад талібаў патрабуюць перадаць бін Ладэна ў ЗША, краіну, якая яго абвінавачвае, альбо ў любую іншую краіну, дзе яго арыштуюць і прыцягнуць да адказнасьці. Жан Левіт падкрэсліў:

(Левіт: ) “Сёньня ў Рады Бясьпекі толькі адно патрабаваньне да талібаў: выканаць рэзалюцыі Рады Бясьпекі неадкладна і без ніякіх умоваў”.

Рада Бясьпекі таксама заклікала талібаў спыніць падтрымку базаў тэрарыстаў на іх тэрыторыі, а таксама спыніць прадастаўленьне прытулку ўсім іншым падазраваным у тэрарыстычнай дзейнасьці.

Прыняцьцё рэзалюцыі Рады Бясьпекі адбылося ў момант, калі прэзыдэнт Джорлд Буш праводзіць перамовы ў Белым Доме з прэзыдэнтам Францыі Жакам Шыракам у справе барацьбы супроць тэрарызму. Заўтра ў Вашынгтон прыбывае прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэйр. Кансультацыі ў справе барацьбы супроць тэрарызму адбываюцца ў Вашынгтоне цяпер з прэзыдэнтам Інданезіі Мегваці Сукарнапутры, а таксама з высокапастаўленымі прадстаўнікамі ўрадаў Нямеччыны, Расеі, Кітаю і ЭЗ.

Між тым, афганская апазыцыя прапануе сваю дапамогу ў барацьбе з тэрарызмам. Раван Фарахдзі, прадстаўнік Паўночнага альянсу ў ААН, заявіў, што войскі афганскай апазыцыі гатовыя ўдзельнічаць у міжнароднай акцыі супроць тэрарыстаў. Ён запрапанаваў ЗША ваенную падтрымку. Паводле ягоных словаў, паўночная апазыцыя, якая ўжо на працягу 5 год змагаецца з талібамі і усё яшчэ кантралюе да 10% тэрыторыі Афганістану, найлепш падрыхтаваная для акцыі ў справе захопу Усамы бін Лядэна.

Падчас прэсавай канфэрэнцыі Фархадзі заявіў, што няма сэнсу атакі з паветра на Кабул ці Канадагар. Ён заклікаў да ваеннай падтрымкі Паўночнага альянсу, які можа выставіць да 30 тыс. жаўнераў для змаганьня супроць тэрарыстаў у Афганістане.

(Фархадзі: ) “Мы ведаем нашую краіну. Мы ведаем, дзе можа хавацца бін Ладэн. Мы ведаем псыхалёгію народу, і мы асабліва ведаем, што на любых тэрыторыях пад кантролем талібаў дзейнічае падпольны рух, таму што афганскі народ ужо сыты па горла ўладай талібаў”.

Фархадзі заклікаў да правядзеньня пасяджэньня Рады Бясьпекі ў справе змаганьня з тэрарызмам на тэрыторыі Афганістану, а таксама да вываду пакістанскіх войскаў з тэрыторыі Афганістану. Група экспэртаў ААН сьцьвярджае, што Пакістан, насуперак санкцыям ААН, працягвае аказваць падтрымку талібам. Пакістан – адна з трох краінаў сьвету (акрамя Саудаўскай Аравіі і Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў), якія афіцыйна прызнаюць рух талібаў у якасьці законных уладаў Афганістану.

На думку Фахрадзі, малапраўдападобна, каб Пакістан сапраўды мог бы аказаць ЗША рэальную падтрымку ў барацьбе з тэрарызмам.

(Фархадзі: ) “Мы не давяраем Пакістану, таму што Пакістан аказвае талібам такую моцную падтрымку, у тым ліку і ў справе прытулку для Ўсамы, так што ім будзе вельмі цяжка зьмяніць пазыцыю”.

Фархадзі абвінавачвае пакістанскую службу бясьпекі ў саўдзеле ў стварэньні базаў тэрарыстаў у Афганістане.

Пакістанскі прадстаўнік у ААН Шамшад Ахмад не адказваў на тлефонны званок з просьбай пракамэнтаваць гэтую заяву. Прэсавы сакратар місіі ЗША пры ААН Алісан Грундэр таксама адмовілася ад камэнтара.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG