Паводле супрацоўніцы згаданай мэдычнай установы, якая распавяла пра гэты факт карэспандэнту Радыё Свабода, нягледзячы на жабрацкія заробкі лекараў, толькі адзінкі напісалі адпаведныя расьпіскі з абяцаньнем прагаласаваць за Лукашэнку.
Яна патлумачыла, што менавіта ў часе кіраваньня Лукашэнкі большасьць шпіталяў Беларусі былі вымушаныя перайсьці на "гаспадарчы разьлік", калі выратаваньне хворых стала найперш клопатам тых жа самых хворых: у некаторыя шпіталі людзі вымушаныя прыходзіць ня толькі са сваімі лекамі, але і з поўным наборам пасьцельнай бялізны і посуду.
Варта дадаць, што сярэдні заробак кваліфікаванага супрацоўніка мэдычных установаў краіны складае 50-60 тысяч рублёў — у тры разы меней, чым абяцаныя Лукашэнкам 100 даляраў.