Менскі гарадзкі суд адмяніў пакараньне студэнту БДУ Аляксандру Кадукову, які раней быў аштрафаваны за заклікі да байкоту выбараў. Праваабаронцы лічаць, што ў менскіх раённых судах хутка будуць адмененыя пакараньні дзясяткам іншых удзельнікаў акцыі байкоту. Студэнт Белдзяржунівэрсытэту Аляксандар Кадукоў першым дамогся адмены прысуду, вынесенага раённым судом за агітацыю за байкот выбараў. Рашэньне пра перагляд справы прыйшло днямі зь менскага гарадзкога суду. Дарэчы, Аляксандар быў і ў ліку першых пакараных за антывыбарчую агітацыю. Пра яго нават паказала сюжэт дзяржаўная тэлевізія — пра тое, як студэнт гістфаку Кадукоў зьбіраўся сарваць парлямэнцкія выбары шляхам распаўсюджваньня ўлётак… Гэта было ў самым пачатку верасьня. Кадукова тыды ня проста затрымалі й пакаралі дзесяцітысячным штрафам, але й без ўсялякіх тлумачэньняў пасьля суду пратрымалі яшчэ дзень у пастарунку. Аляксандар абскардзіў рашэньне Партызанскага раённага суду ў гарадзкім судзе й дамогся свайго. Але праваабаронцы з Цэнтру "Вясна", якія дапамагалі Аляксандру Кадукову ў ягонай спрэчцы з судзьдзямі, лічаць, што перагляду ня будзе. Бо 4 лістапада сканчаецца двухмесячны тэрмін разгляду адміністрацыйнае справы, і таму судзьдзі яе проста закрыюць. Праваабаронцы не выключаюць, што адпаведны лёс чакае і некаторыя іншыя адміністрацыйныя справы супраць агітатараў за байкот. (Стэфановіч: ) "Я ўсё ж спадзяюся, што ўсе гэтыя байкотаўскія справы будуць адмяняцца, таму што 29 кастрычніка быў апублікаваны гэты закон, у якім зьмешчаная новая рэдакцыя артыкулу 167 "прым" частка 3. Праз месяц ён уступае ў сілу. Для судоў будуць ужо падставы скасоўваць такія пастановы". Казаў супрацоўнік Праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч. Паводле праваабаронцаў, цяпер у гарадзкім і раённых судох Менска вырашаецца лёс яшчэ некалькіх дзясяткаў падобных справаў. Сярод іх такія вядомыя, як справы рэдактара газэты "Рабочы" Віктара Івашкевіча і намесьніка кіраўніка гарадзкой арганізацыі АГП Ўладзімера Раманоўскага. Іх судзілі на падставе артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу, што прадугледжвае пакараньне за агітацыю да байкоту. Але гэты артыкул адменены. (Стэфановіч: ) "Людзей хапалі, нягледзячы на ўсе пратэсты, іх прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасьці, а потым, калі першы тур скончыўся, раптам высьвятляецца, што ёсьць такі закон, МЗС яго распаўсюджвае сярод міжнародных назіральнікаў АБСЭ. І ў судах склалося так, што судзьдзі яшчэ ня ведаі пра гэты закон, а прадстаўнікі АБСЭ ўжо ведалі. МЗС такім чынам казала, якія мы добрыя, мы прывялі ў адпаведнасьць усе законы. А да гэтага моманту маўчаў Канстытуцыйны суд, маўчала пракуратура, усе, ад каго залежала зьмяніць гэтую сытуацыю. Таму мы робім выснову пра тое, што ўлады наўмысна прытрымалі гэты закон, каб даць магчымасьць спыніць хвалю байкоту". Казаў Валянцін Стэфановіч з Праваабарончага цэнтру "Вясна", які лічыць, што пасьля адмены прысуду Аляксандру Кадукову варта чакаць рэабілітацыі і яшчэ некаторых актыўных агітатараў за байкот.

Самае папулярнае
1