Як мы ўжо паведамлялі, 31 траўня ўдзельнікі сустрэчы кіраўніцтва Эўрапейскага Зьвязу й Злучаных Штатаў Амэрыкі прынялі выніковую заяву, у якой фігуруе пытаньне Беларусі Удзельнікі саміту Эўразьвязу, у прыватнасьці, заклікалі ўлады Беларусі "стварыць спрыяльныя ўмовы для свабодных і справядлівых выбараў сёлета ў кастрычніку (сюды ўваходхзяць паляпшэньне сытуацыі з правамі чалавека, правядзеньне сур"ёзнага й канструктыўнага дыялёгу з апазыцыяй, зьмены ў выбарчым заканадаўстве і гэдак далей." Апроч таго, у заяве ўдзельнікаў саміту ў Партугаліі гаворыцца "Мы выказалі сваю пазыцыю й выступілі супраць гвалтоўнага разгону дэманстрацыі 25 сакавіка ў Менску. Нашыя захады напярэдадні дэманстрацыі 26 красавіка прывялі да таго, што яна прайшла без інцыдэнтаў. Мы па-ранейшаму выказваемся ў падтрымку шчырых перамоваў паміж уладамі Беларусі ды апазыцыяй пад эгідай АБСЭ й заклікаем беларускія ўлады стварыць мінімальна неабходныя ўмовы для назіраньня за выбарамі, прапанаваныя Тройкай АБСЭ ў часе візыту ў Менск 4-5 траўня."
Самае папулярнае
1