Лідэры беларускай апазыцыі заяўляюць, што шэсьце ў Менску з нагоды 82-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР адбудзецца нягледзячы на тое, што ўлады не далі на гэта дазволу. Разам з тым апазыцыя нагадвае, што ва ўладаў яшчэ ёсьць час прадэманстраваць добрую волю й дазволіць правесьці дэманстрацыю 25 сакавіка. Сёньня прадстаўнікі Каардынацыйнае рады дэмакратычных сілаў распаўсюдзілі заяву з нагоды забароны гарадзкім выканаўчым камітэтам правядзеньня ў сталіцы шэсьця 25 сакавіка. У ёй, у прыватнасьці, адзначаецца, што спасылкі менскіх уладаў на парушэньні апазыцыяй грамадзкага парадку й дамоўленасьцяў у часе правядзеньня "Маршу Свабоды – 2" – хлусьня. На думку сябраў Каардынацыйнае рады, забарона шэсьця выкліканая гістэрыкаю Лукашэнкі, які пабачыў, колькі людзей выйшла на вуліцы 15 сакавіка. Аўтары заявы падкрэсьліваюць, што факт забароны мірнай дэманстрацыі 25сакавіка яскрава паказвае, чаго варты абвешчаны "шырокі дыялёг", якім рэжым хоча падмяніць сапраўдныя перамовы й апраўдаць адсутнасьць у Беларусі дэмакратычных свабодаў. Як жа апазыцыйныя сілы будуць сьвяткаваць Дзень Волі? Вось што паведаміў нашаму радыё намесьнік старшыні БНФ пад кіраўніцтвам Вінцука Вячоркі Вячаслаў Сіўчык: (Сіўчык: ) "Уся аб'яднаная апазыцыя будзе сьвяткаваць 25 Сакавіка – Дзень Волі. Мной асабіста быў папярэджаны Менгарвыканкам, што нягледзячы на тое, што яны прынялі незаконнае рашэньне, людзі ўсё роўна будуць зьбірацца а 12-й гадзіне на плошчы Якуба Коласа ў Менску. На вялікі жаль, улады груба парушаюць канстытуцыю, груба парушаюць права нашых грамадзянаў на шэсьце і мітынгі. Але я думаю, што ў нашых людзей зараз ужо няма ілюзіяў, і чакаць, што антыбеларуская ўлада будзе дазваляць беларускае сьвята – можна чакаць усё жыцьцё. Трэба выходзіць на вуліцы і сьвяткаваць Дзень Волі-2000", – гэта быў Вячаслаў Сіўчык. Сойм Кансэрватыўна-хрысьціянскае партыі БНФ прыняў адмысловую заяву, у якой забарона сьвяточнага шэсьця тлумачыцца несамастойнасьцю беларускае ўлады, ейнай залежнасьцю ад Масквы. Тым ня менш, паплечнікі спадара Пазьняка адзначаюць, што ніхто ня можа забараніць беларусам з гонарам адсьвяткаваць Дзень Волі й заклікаюць людзей "салідарна выступіць супраць антыбеларускае палітыкі незаконнага рэжыму". Гаворыць адзін зь лідэраў КХП БНФ Юрась Беленькі: (Беленькі: ) "Афіцыйна мы заклікалі праз заяву Сойма шырока адзначыць гэтую дату, паказаць насуперак антынацыянальнай палітыцы ўладаў, што мы, беларусы, маем гонар, годнасьць, і мы дастойна гэтую дату адзначым. Пэўнае інфармаваньне мы вядзем. На жаль, забарона мерапрыемства з боку ўладаў не дазваляе нам поўнамаштабна абвесьціць усе дэталі і нюансы, як яно будзе весьціся", – паведаміў спадар Беленькі. А старшыня БСДП "Народная Грамада" Мікола Статкевіч навогул быў нешматслоўны. На пытаньне, як сябры ягонае партыі будуць адзначаць дзень незалежнасьці БНР, спадар Статкевіч адказаў: (Статкевіч: ) "Разам з усімі на дэманстрацыі і мітынгу ў гонар гэтага сьвята. Я думаю, што дэманстрацыя адбудзецца, што сьвяткаваньне адбудзецца годна, і я думаю, што ў арганізатараў хопіць магчымасьцяў, каб пазьбегнуць прамых сутыкненьняў", – лічыць лідэр сацыял-дэмакратаў Мікола Статкевіч. Рашэньне ўдзельнічаць у несанкцыянаваным шэсьці 25 сакавіка сёньня было прынятае Аб'яднанай Грамадзянскай партыяй. Гаворыць намесьнік старшыні АГП Аляксандар Дабравольскі: (Дабравольскі: ) "Я думаю, што мы ўжывем усе захады, каб не дапусьціць такіх эксцэсаў. Проста будзе працаваць і дружына, і будзем спрабаваць дамаўляцца зь міліцыянтамі, і зробім такі маршрут, каб там было як мага менш праблем. Але запалохаць нас ня ўдасца. Мы якраз сёньня на партыйнай нарадзе абмяркоўвалі гэтае пытаньне і ведаем, што людзі выйдуць, і нашая адказнасьць – гэта тое, каб зрабіць гэта арганізавана і без эксцэсаў", – гаварыў адзін з кіраўнікоў Аб'яднанае Грамадзянскае партыі Аляксандар Дабравольскі. Такім чынам апазыцыя рыхтуецца да правядзеньня ў Менску 25 сакавіка дэманстрацыі ў любых умовах.

Самае папулярнае
1