У Менску знаходзяцца прадстаўнікі Цэнтральнага банку Расеі. У Нацыянальным банку Беларусі яны выпрацоўваюць супольны праект Міждзяржаўнага пагадненьня аб грашовай інтэграцыі. Як паведаміў нашаму радыё прэсавы сакратар старшыні Нацыянальнага банку Міхал Журавовіч, прадстаўнікі расейскага Цэнтрабанку прыехалі ў Менск, каб разам з беларускімі адмыслоўцамі стварыць адзіны праект пагадненьня пра аб'яднаньне грашовых сыстэмаў. Нагадаю, наступствам такога аб'яднаньня павінна быць замена беларускіх грошай на расейскія. Пётар Пракаповіч на мінулым тыдні паведаміў, што бакі разыходзяцца у двох прынцыповых момантах – адносна эмісійнага цэнтру й мэханізму замены беларускага рубля на расейскі. Менск жадае бачыць два эмісійных цэнтры, а Масква – адзін. Менск хоча мяняць грошы на працягу пяці гадоў, а Масква – за адную ноч… Ці збліжаюцца пазыцыі бакоў пад час цяперашняга знаходжаньня ў Беларусі прадстаўнікоў Цэнтрабанку? Пакуль невядома. Прэсавы сакратар Пракаповіча патлумачыў, што йдзе дыялёг не асобаў, якія прымаюць рашэньні, а банкаўскіх адмыслоўцаў. Якім можа быць вынік гэтага дыялёгу? З такім пытаньнем я зьвярнуўся да доктара эканамічных навук Віталя Казлоўскага. Зазначу, што прафэсар Казлоўскі ў свой час зьяўляўся дарадцам былое старшыні Нацыянальнага банку Тамары Віньнікавай. Вось што ён сказаў: "Пры аб'яднаньні грашова-крэдытных сыстэмаў дзьвюх краінаў няма іншых трэціх варыянтаў – ня выпрацавала ўсясьветная цывілізацыя – апроч тых, што ўжо існуюць. Дык вось, паняцьце "адзіная валюта" прадугледжвае адзіны эмісійны цэнтар. І выкарыстаньне адзінага плацёжнага сродку. Напрыклад, расейскага рубля. Але ў такім выпадку казаць Беларусі пра ўласную грашова-крэдытную палітыку – безсэнсоўна. Нейкае стварэньне "адзінай валюты" з другім эмісійным цэнтрам у Менску супярэчыць здаровай лёгіцы. Ня пойдзе расейская дзяржаўная машына на стварэньне другога эмісійнага цэнтру", – лічыць прафэсар банкаўскае справы Віталь Казлоўскі. А калі ўявіць адваротнае – тое, што Масква пагодзіцца на беларускі варыянт, то ў Расеі, на думку Казлоўскага, будуць парушаныя макраэканамічныя парамэтры, у прыватнасьці, паказьнік грашовае масы. "Інакш кажучы, друкуюць тут паперкі й разьлічваюцца з Расейскай Фэдэрацыяй за іх паўнавартасны тавар. Напрыклад, за энэрганосьбіты. Калі б цяперашнія кіраўнікі беларускага Нацыянальнага банку чыталі эканамічныя падручнікі, то яны павінны былі б ведаць, што грошы павінны быць забясьпечаны таварнай масаю. Дык хіба пагодзіцца Расея, каб у Менску друкаваліся паперкі ўзамен яе таварнай масы? Беларусь у такім выпадку зробіцца дэстабілізуючым фактарам макраэканамічнае сытуацыі ў Расеі", – мяркуе Віталь Казлоўскі. Ён перакананы, што Масква будзе цьвёрда адстойваць свой варыянт грашовай інтэграцыі. Але пры такім варыянце беларускі Нацыянальны банк чакае незайдросная будычыня. Ён ператворыцца ў адную з рэгіянальных філіяў расейскага Цэнтральнага банку. Такіх філіяў, якія існуюць зараз, паводле словаў прафэсара Казлоўскага, у Татарстане або любым іншым рэгіёне Расеі.

Самае папулярнае
1