Два дні таму ў Маскве на так званым пляцы зорак зьявілася зорка беларускага кампазытара Ігара Лучанка. Ён стаў першым прадстаўніком Беларусі, чыё імя ўвекавечана падобным чынам. Аднак за гэты гонар давялося дорага заплаціць. Дырэктар Белдзяржканцэрту Аляксандар Літвіновіч катэгарычна заявіў мне, што ягонай установе удзел у гэтай акцыі не каштаваў, – маўляў, усе выдаткі ўзяла на сябе маскоўская мэрыя. Аднак калі я сказала,што у міністэрстве культуры паведамілі пра дзьве плацёжкі, скіраваныя двойчы на рахунак ягонае ўстановы на агульную суму амаль шэсьць мільярдау рублёў, ён усклікнуў: "Ох, гэтае міністэрства!" А потым патлумачыу, што гэтыя сродкі нібыта былі адпушчаныя толькі на аплату артыстау, якія бралі ўдзел у канцэрце-віншаваньні Лучанка. Хаваць сапраудны кошт розных культурна-прапагандысцкіх акцыяў, асабліва тых, якія робяцца ў падтрымку "Саюзу Беларусі й Расеі" (а менавіта пад гэткім дэвізам прайшло ўшанаваньне імя Лучанка, а потым і ягоны канцэрт з удзелам Іосіфа Кабзона, Валянціны Талкуновай ды іншых расейскіх артыстаў) – у традыцыях беларускіх уладаў. Дастаткова ўзгадаць "Славянскі базар" у Віцебску. Па беларускай тэлевізіі прагучала паведамленьне, быццам усе выдаткі (закладка шыльды зь імём Лучанка, арганізацыя канцэрту, фэервэрк) аплочаныя напалоў беларускім міністэрствам культуры і наплоў – маскоускай мэрыяй. Я затэлефаніла намесьніку кіраўніка ўправы культуры маскоўскае мэрыі Андрэю Парватаву. Паводле ягоных словаў, сама шыльда зь імём на ім каштуе 20—30 тысячаў расейскіх рублёй, але асноўныя выдаткі былі пры арганізацыі канцэрта і фэервэрка. А колькі гэта каштавала, і хто плаціу, ён ня ведае. Увекавечваньне на маскоўскім пляцы зорак – праект камэрцыйны. Сярод расейскіх эстрадных сьпевакоў пра яго даўно йдзе нядобрая пагалоска. Ня трэба мець асаблівага таленту, каб тваё імя зьявілася тут. Абы былі грошы. І няшмат гонару для беларускае культуры, што тут зьявілася імя яе прадстаўніка. Што да Ігара Лучанка, то ён часта прыстасоўваўся да палітычнае кан'юнктуры. На слыху быў Зянон Пазьняк – напісаў песьню на ягоныя словы. Потым з такой жа лёгкасьцю – на словы Анатоля Лук'янава, і, нарэшце, на фэстывалі "Славянскі базар" у Віцебску летам сёлета прагучала яго новая песьня з Аляксандрай Пахмутавай пра вечны "саюз" Беларусі й Расеі.

Самае папулярнае
1