Учора адміністрацыя прэзыдэнта Расеі Ельцына нечакана паведаміла, што праект дамовы пра стварэньне хаўруснай дзяржавы выносіцца на абмеркаваньне ў сродкі масавае інфармацыі. выглядае, што гэтае вынясеньне цалкам палітычны крок і толькі ў інтарэсах Расеі, пра што сьведчаць і некаторыя падрабязнасьці ягонае падрыхтоўкі... Апошні варыянт праекту дамовы аб утварэньні адзінай "саюзнай" дзяржавы, тэкст якой у хуткім часе плянуецца надрукаваць у СМІ дзеля абмеркаваньня, нават не паступіў у менскае прадстаўніцтва Парлямэнцкага сходу "Саюзу" Беларусі й Расеі. Пра гэта паведаміла карэспандэнту "Радыё Свабода" адна з супрацоўніц прадстаўніцтва, пажадаўшы застацца неназванаю. Між тым, менавіта дэпутаты Парлямэнцкага сходу былі ініцыятарамі распрацоўкі такой дамовы й аднымі з галоўных яе распрацоўшчыкаў, дзеля чаго стварылі дзьве рабочыя групы. З расейскага боку яе ўзначаліў віцэ-сьпікэр Думы Сяргей Бабурын, зь беларускага старшыня міжнароднае камісіі палаты прадстаўнікоў "нацянальнага сходу" Аляксандар Козыр. У праекце дамовы, якую яны падрыхтавалі, пасады кіраўнікоў хаўруснай дзяржавы прэзыдэнта й віцэ-прэзыдэнта не прадугледжвалася. Гэта вельмі не спадабалася Аляксандру Лукашэнку. Паводле ягонага загаду, у ягонай адміністрацыі стварылі сваю групу, якую ўзначаліў Міхал Сазонаў. Яна падрыхтавала альтэрнатыўны праект з пасадамі прэзыдэнта й віцэ-прэзыдэнта як таго жадаў Лукашэнка. Імкнучыся пераканаць расейскі бок, што менавіта пры такім падыходзе й магчыма сапраўднае, а не дэкляратыўнае аб'яднаньне, Лукашэнка спрабаваў пераканаць у слушнасьці сваёй пазыцыі і сяброў парлямэнцкага сходу, чарговае паседжаньне якога адбылося ў Менску ўлетку сёлета. Аднак, дэпутаты, паслухаўшы яго, нават перанесьлі разгляд дамовы на больш позьні тэрмін ён адбыўся 9 верасьня. Кіраўнік жа расейскае рабочае групы Бабурын нават не прыехаў тады ў Менск, палічыўшы, што для яго больш важна адправіцца ў Югаславію. І вось расейская адміністрацыя вырашыла вынесьці на абмеркаваньне менавіта той праект, у якім пасады дзеля Лукашэнкі няма. Больш за тое, як ён не супраціўляўся, прадугледжваецца вынясеньне дамовы ня толькі на абмеркаваньне ў СМІ, але й рэфэрэндум. Паводле словаў намесьніка старшыні міжнароднае камісіі палаты прадстаўнікоў у сувязях з СНД Аляксандра Шпілеўскага, у дамову ўнесены асобны артыкул, які прадугледжвае стварэньне гэтак званага "канстытуцыйнага акту". Гэта азначае, што на рэфэрэндуму будзе зацьверджаная магчымасьць унясеньня зьмяненьняў у канстытуцыі абедзьвюх краінаў. Апошняга варыянту дамовы таго, пра які казаў памочнік прэзыдэнта Ельцына Прыходзька Шпілеўскі таксама ня бачыў, хаця зьяўляецца сябрам рабочай групы Парлямэнцкага сходу ў яе распрацоўцы. Аднак,-- лічыць ён,-- гэта ўжо ня так і прынцыпова бо ўсё роўна трэба йсьці на згоду з Расеяй і ўлічваць яе патрабаваньні, паколькі без Расеі, маўляў, Беларусь сёньня эканамічна не пражыве.

Самае папулярнае
1