Эўрапейскі Зьвяз зьвярнуўся ўчора да беларускіх уладаў з заклікам зрабіць усё неабходнае дзеля вышуку Віктара Ганчара… У заяве Эўрапейскага Зьвязу нагадваецца, што да гэтага часу невыдомы й лёс былой старшыні Нацыянальнага банку Тамары Віньнікавай і экс-міністра Юрыя Захаранкі. Сусьветныя інфармацыйныя агэнцыі паведамляюць, што жонка віцэ-сьпікэра парлямэнту Віктара Ганчара накіравала зварот да прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына, у якім просіць яго зьвярнуць увагу на лёс беларускіх апазыцыйных палітыкаў.

Самае папулярнае
1