Заўтра сканчаеца пяцігадовы тэрмін легітымных прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі. Як трапна заўважыў адзін замежны дыплямат, пасьля 20 ліпеня Лукашэнка страчвае легітымнасьць, але ці страціць ён сваю ўладу? Адказ на гэтае пытаньне залежыць ад шэрагу чыньнікаў. Па некаторых зьвестках, дэпутаты Вярхоўнага Савету маюць намер аб'явіць, што ад 21 ліпеня ўся паўната ўлады пераходзіць да Вярхоўнага Савету. Але ў рэальнасьці гэты пераход можа адбыцца толькі ў тым выпадку, калі за гэтым рашэньнем будзе стаяць пэўная палітычная сіла урэшце рэшт, калі кіруючы апарат краіны адмовіцца выконваць загады Лукашэнкі й пачне выконваць загады Вярхоўнага Савету. Ці адбудзецца гэта залежыць ад нутраных і вонкавых чыньнікаў. На 20 і 21 ліпеня апазыцыя заплянавала правесьці шэраг акцыяў з агульнай назваю "Разьвітаньне з прэзыдэнтам". Улада рэагуе на гэтыя пляны даволі нэрвова. Прэзыдэнт ужо пагражаў рэпрэсыямі супраць удзельнікаў мяркуемых акцыяў. Але іхная мэта ня ўзяць уладу, а нагадаць грамадзтву аб тым, што дэмакратычны мандат прэзыдэнта скончыўся. Калі грамадзтва й кіруючы апарат як ягоная частка ўспрымуць гэтае пасланьне, палітычныя зьмены ў Беларусі адбудуцца хутка. Падаецца, што нават і ў гэтым выпадку найлепшай формаю гэтых зьменаў былі б прэзыдэнцкія выбары. Электарат Лукашэнкі 21 ліпеня нікуды ня зьнікне ў любым выпадку, а двоеўладзьдзе гэта ці ня горшае, што можна пажадаць любой нацыі. Калі ж ідэя аб тым, што тэрмін Лукашэнкі скончыўся, не авалодае сьвядомасьцю масаў, кажучы словамі Маркса, дык хуткіх пераменаў не адбудзецца, і Вярхоўны Савет будзе мець ня больш улады, чымся меў яе ад 26 лістападу 1996 году да гэтага часу. Але пэўныя зьмены ў расстаноўцы палітычных сілаў будуць мець мейсца нават і ў гэтым выпадку. Калі разглядаць сканчэньне тэрміну легітымных паўнамоцтваў ні як прысуд Лукашэнку, а як сродак ціску на яго. І тут важнейшую ролю будзе граць рэакцыя вонкавага атачэньня. Ужо альтэрнатыўная кампанія па выбарах прэзыдэнта паказала, што Захад ня будзе здабываць для беларусаў беларускую свабоду. Аб гэтым сьведчыць і новая стратэгія АБСЭ, скіраваная на дыялёг наконт парляманцкіх выбараў і падтрыманая ўсёй заходняй супольнасьцю. Пры гэтым фактар 20 ліпеня зьяўляецца бізуном, які змушае Лукашэнку пайсьці на сустрэчныя саступкі, а не чакаць, калі падыход Захаду зьменіцца на больш жорсткі. Не ў апошнюю чаргу сучасная стрыманасьць Захаду тлумачыцца й наяўнасьцю расейскага фактару. Да апошняга часу Масква стрымлівала аб'яднаўчыя памкненьні Лукашэнкі. Зараз можа паставіцца да іх больш прыхільна. Але ў сувязі з тым, што ягоны статус робіцца зараз менш пэўным, адпаведна зьніжаецца й кошт тавару, які ён прапануе на продаж. Крэмль пакуль маўчыць, але асобныя расейскія палітыкі і, нават, сатырычныя тэлепраграмы кшталту "Лялек" ужо нагадваюць расейцам, што пасьля 20 ліпеня Лукашэнка стане нікім. Захад хоча прадухіліць сцэнар, пры якім адзіным выйсьцем для Лукашэнкі стане здача краіны Маскве на любых умовах. Аляксандар Лукашэнка разумее гэтыя матывы чым тлумачыцца на першы погляд бэссэнсоўнае хістаньне. На пазамінулым тыдні старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Пётра Пракаповіч аб'явіў, што Беларусь згодная перайсьці на расейскі рубель. Нібыта здача. Але на мінулым тыдні прэзыдэнт, паглядзеўшы на золата й дыяманты ў Нацыянальным банку, аб'явіў, што варта ўвесьці сваю паўнавартасную нацыянальную валюту. А што тычыцца расейскага рубля, на які нібыта гатовы перайсьці Беларусь, дык яшчэ ня вырашана, дзе будзе эмісыйны цэнтар. Здача, як заўжды, плаўна ператвараецца ў гульню. Дзякуючы гэтым гульням, атрымліваецца міжнародны пат. Гэта, можа й крыўдна, але ў пэўным сэнсе справядліва. На пачатку 90-х гадоў Уладзімер Арлоў напісаў бліскучы артыкул "Незалежнасьць гэта...", у якім даў высакародны міт вольнае, заможнае й справядлівае Беларусі. Але прайшоўшыя гады паказалі, што незалежнасьць гэта найперш права нацыі рабіць памылкі ды абавязак самой выпраўляць іх.

Самае папулярнае
1