Сёньня ў Баранавічах на пікет у падтрымку “Маршу Свабоды – 2” таксама
прыйшлі людзі, праўда, бязь лёзунгаў і сьцягоў…
Заяўку на яго правядзеньне падаў у гарадзкі выканаўчы камітэт сябра
баранавіцкай арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Віктар Мізяк. З самага пачатку
ўлады пачалі рабіць усё, каб акцыя не адбылася.
Мэрыя за дзень да акцыі дала спадару Мізяку даволі дзіўны адказ, якім,
фактычна, перанесла пікет зь 15 сакавіка на 22-га, што, безумоўна, беспадстаўна
і незаконна.
І ўсё ж у вызначаны час група грамадзянаў сабралася ў парку культуры
і адпачынку імя 30-ці годзьдзя камсамолу. Бязь лёзунгаў, плякатаў, сьцягоў.
Проста так.
З боку, пры ўваходзе ў парк, за людзьмі, якія сабраліся на акцыю, сачыла
і група міліцыянтаў. Каля 10-ці чалавек. Сытуацыю таксама пракантраляваў
і намесьнік старшыні гарвыканкаму спадар Цупрык.
Пастаяўшы паўгадзіны, пікетоўцы пачалі разыходзіцца. А пасьля й міліцыянты.
На гэтым усё і скончылася. Пакуль што. Бо Віктар Мізяк зьбіраецца рашэньне
гарадзкога выканаўчага камітэту абскардзіць праз суд.
Алесь Горбач, Баранавічы
Самае папулярнае
1