Карэньне слова экстрэміст – у лаціне: “схільны да скрайніх учынкаў”.
Скрайніх учынкаў у Беларусі ў гэтым стагодзьдзі было няшмат – таталітарны,
усюдыісны рэжым перашкаджаў.
У 80-я мянушку прышчэпліваюць да ціхманага беларускага дрэўца: экстрэмісты
з БНФ; экстрэміст Алесь Пушкін; пена экстрэмісцкая на хвалях перабудовы.
Страшылка “экстрэміст” упала не на камень, а далучылася да жывучых у
народзе страхаў. Страх, што заб’юць хучэй ворганы, чым хто іншы, што пасадзяць,
што прападзе аклад у ашчаднай касе, калі экстрэмісты адлучаць нас ад Расеі,
спрацоўваў у вызначаным кірунку.
Эпоха праваслаўнага атэіста падабрала рызьзё ды начапіла на пудзіла.
Праўда лахман гэты – экстрэміст – страціў унівэрсальнасьць. Кожны маладзён
з Пагоняю і ў запраўды быў экстрэмаю для абываталя. А вось экстрэміст –
прадпраймальнік, экстрэміст – сябра Канстытуцыйнага суду, экстрэміст –
гэнэрал-палкоўнік – не гучыць. Сямён Шарэцкі зь ягоным дабрадушным, глыбінна-народным
тварам на “акстраміста” не выглядае.
Дало маху слова.
Павал Марціновіч
Самае папулярнае
1