Пра Слова Дня: Беларусізацыя – прапанавала расказаць наша слухачка
зь месту Шостка Сумскай вобласьці Ўкраіны Яна Мірашнічэнка:
“Здоров’я вам!Так цяпер, напрыканцы стагодзьдзя пачула слова беларусізацыя нашая ўкраінская слухачка, 20-гадовая Яна Мірашнічэнка. Беларусізацыяй ў 20-я гады называлі палітыку пабудовы нацыяальнае дзяржавы ў рамках БССР. Нават абмежаваная дзяржаўная падтрымка культуры, адукацыі, навукі дала амаль імгненны вынік. Але, калі схаваная нацыянальная энэргіія пачала ўвасабляцца ў сталыя формы дзяржаўнага жыцьця, беларусізацыяй занялося АГПУ: арганізатары сталі нацдэмамі, змоўшчыкамі з “Саюзу Вызваленьня Беларусі” й іншымі ворагамі народу. Другая кароткая спроба Беларускага жыцьця ўздыхнуць вольна ў сваім доме адбылася, калі чырвоная армія дала драпака ад салдат вэрмахту: пад нямецкай акупацыяй прабіліся парасткі беларускага жыцьця, якое потым было або зьнішчана, або працягнулася на эміграцыі. У 1953 годзе пад час барацьбы за ўладу ў Маскве беларусізацыю спрабаваў скарыстаць дзеля сваіх мэтаў Лаўрэнці Берыя – мяйсцовае начальства гаварыла й пісала па-беларуску аж два тыдні, пакуль Берыю не зарыштавалі. Спроба апошняй у гэтым стагодзьдзі беларусізацыі была зноўку задушаная ў сярэдзіне 90-х і цяпер гэтым словам суседзі пужаюць малых дзяцей: беларусізацыя якой-небудзь краіны азначае, што там ня будзе анічога свайго, а будзе як цяпер у Беларусі. Хацелася б верыць, што гэтае значэньне слова беларусізацыя, якое ня мае анічога супольнага зь Беларушчынай, гэтак і застанецца ў ХХ стагодзьдзі і не пяройдзе ў стагодзьдзе ХХІ-ае. Аляксандар Лукашук
Слово дня – білорусизація.
На початку незалежності шовіністи загорлали про “насильницьку білорусизацію”. На їхню ненависть зважали. Як наслідок, термін “білорусизація” замінив тэрмін “фінляндизація”. “Білорусизація України! Ми можемо опинитись в Білорусі!” – бояться українські патріоти.
Білорусизацією називають антибілоруські явища”.