Які юнак ці чалавек сталы, які любіць жыцьцё, змагаецца з сёньняшнімі
праблемамі ці марыць пра будучыню, не папярхнецца ад быццам цалкам
неядобнага, сухога, шаршава-мяртвячага слова архіў...
Сэрца якога чалавека, які цікавіцца загадкамі жыцьця, думае пра
будучыню, не адгукнецца ўсхваляваным бурным стукам, чые вочы
не загарацца, у чыіх жылах не ўскіпіць кроў паляўнічага-продка пры ўрачыста-ганаровым,
падобным на храм слове архіў!
Салодка-салёны арахісавы смак, пах закансэрваванага часу, даўгія
паліцы, поўныя тайнаў, сховішча спрэсаваных гадоў, дзе
сьпіць як зачараваная царэўна наша мінуўшчына.
Архівы БНР сталіся першай ахвярай бальшавіцкай палітыкі на Беларусі:
засакрэчаная дзяржава, украдзеная памяць, замкнёнае ў вязьніцы спэцсховішчаў
мінулае, якое ня стала будучыняй - пакуль ня стала.
У архівах захаваная ня толькі мінуўшчына, але і прышласьць.
Беларускія архівы раскіданыя па сталіцах суседніх дзяржаваў і
недаступныя ў сваёй сталіцы: хто бачыў калі-небудзь поўны вопіс архіву
ЧК-ГПУ-НКВД-КГБ.
Нават у ХХ стагоддзі зь ягонымі сродкамі зьнішчэньня спаленае і разьвеянае,
пахаванае і перапахаванае мінулае ўсё ж хоць адным атамам ды не зьнікае.
Напісанае застаецца.
Архівы бесьсьмяротныя.
Вечная памяць.
Памяць -- вечная.
Аляксандар Лукашук.
Самае папулярнае
1