Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўнай прэсы паменее


Афіцыйная прэса, архіўнае фота
Афіцыйная прэса, архіўнае фота

Чатыры рэспубліканскія газэты будуць аб’яднаныя з «Советской Белоруссией».

Як паведамляе БелТА, такое распараджэньне сёньня падпісалі прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч і кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Андрэй Кабякоў.

Плянуецца правесьці рэарганізацыю рэдакцыяў газэт «Рэспубліка», «Беларуская ніва» шляхам іх далучэньня да рэдакцыі «СБ».

Міністэрству інфармацыі даручана на працягу 15 дзён унесьці на разгляд ураду праект адпаведнай пастановы.

Міністэрству адукацыі — да 20 студзеня 2013 г. прыняць рашэньне аб рэарганізацыі рэдакцыі газэты «Знамя юности» таксама шляхам далучэньня да «СБ».

Акрамя таго, Мінінфарму даручана ініцыяваць разгляд на пазачарговым агульным сходзе акцыянэраў ААТ «Народная газета» пытаньняў перадачы функцыяў рэдакцыі газэты «Советской Белоруссии» і ліквідацыі гэтага таварыства.

Стварэньне друкаванага грамадзка-палітычнага холдынгу на базе газэты «Советская Белоруссия» заплянаванае на 2013 год. Нядаўна было завершанае стварэньне выдавецкага дома «Звязда», які аб’яднаў аднайменную беларускамоўную грамадзка-палітычную газэту і літаратурна-мастацкую прэсу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG