У 2013 годзе спаўняецца 150 гадоў ад пачатку паўстаньня пад кіраўніцтвам Каліноўскага. Створаны аргкамітэт па сьвяткаваньні юбілею гэтай гістарычнай падзеі. На думку Падгола, напісаньне дыктоўкі стане адным з крокаў «пратэсту супраць паступовай здачы сувэрэнітэту і падрыхтоўкі супраціву магчымаму паглынаньню Беларусі Расеяй».
Падгол адзначае, што першым этапам дыктоўкі магла б стаць інтэрнэт-дэманстрацыя.
«Вядомыя асобы нашага часу, літаратары і мастакі, навукоўцы і студэнты, грамадзкія і палітычныя дзеячы могуць выступіць зь відэазваротам да беларусаў з заклікам напісаць сумесна агульнанацыянальную дыктоўку па „Лістах з-пад шыбеніцы“ Каліноўскага і пасьля звароту начытаць знакаміты тэкст. Відэазварот можна рыхтаваць і выстаўляць на сайты ўжо цяпер», — напісаў ён.
У дзень нараджэньня Каліноўскага Падгол прапануе ўсім разам напісаць дыктоўку:
«Кожны, хто захоча ўдзельнічаць і ня зможа прыйсьці ў офіс да сяброў, зможа пісаць дыктоўку Каліноўскага з інтэрнэт-сайтаў. Прычым пісаць зможа з голасу таго аўтара, творы якога любіць, а самога аўтара паважае. І тады мы яшчэ больш замацуем неўміручасьць звароту Каліноўскага, яго ідэй і памкненьняў да свабоды і незалежнасьці нашай краіны. І тады тыя, хто хоча быць беларусам і хто заклікае „будзьма беларусамі“, наблізяцца да беларушчыны і наблізяць сваю Радзіму да яе. Так можа адбыцца наша беларуская салідарнасьць — праз агульнанацыянальную дыктоўку», — напісана ў звароце.
Падгол таксама адзначае, што «дзесяцігодзьдзямі агульнанацыянальныя дыктоўкі пішуць палякі і літоўцы, пішуць грамадзяне іншых эўрапейскіх краін»:
«Яны ўжо адстаялі сваю незалежнасьць і пішуць дыктоўку салідарнасьці са сваёй мовай, выяўляючы лепшага знаўцу. Для нас пакуль больш важна праявіць салідарнасьць са сваімі нацыянальнымі героямі, якія перад сьмерцю, перад сустрэчай з Богам пісалі не прашэньні цару аб памілаваньні, а пісалі сваім паплечнікам і нам, сваім нашчадкам, як абараняць сваю Радзіму. У Літве 2013 год заканадаўцамі абвешчаны Годам Каліноўскага. Давайце паспрабуем і мы выкарыстоўваць магчымасьць наблізіцца да эўрапейскіх народаў на іх сучасных узорах нацыянальнай салідарнасьці», — падкрэсьліваецца ў звароце.
Як паведаміў БелаПАН Уладзімер Падгол, ужо атрымана згода на ўдзел у інтэрнэт-дэманстрацыі ад літаратараў Уладзімера Арлова і Сяргея Законьнікава, ад кіраўнікоў руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча і кампаніі «Гавары праўду!» Ўладзіміра Някляева, старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі і іншых.