Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Шпіёна" Гайдукова зноў адправілі ў Менск


Гайдукова вывезьлі зь віцебскага сьледчага ізалятара яшчэ 22 сьнежня. Дзе хлопец знаходзіцца цяпер — не вядома.

Як высьветліла адвакатка наваполацкага актывіста, Гайдукова вывезьлі зь віцебскага сьледчага ізалятара яшчэ 22 сьнежня. Дзе хлопец знаходзіцца цяпер — не вядома, адвакат дазналася толькі пра тое, што яго перавялі некуды ў Менск.

Маці Андрэя Гайдукова заўважыла, што ад сына перасталі даходзіць лісты. Хаця раней, калі з пачатку месяца яго трымалі ў віцебскім СІЗА, ліставаньне было рэгулярным. У апошніх лістах дадому Андрэй Гайдукоў пісаў, што "фальсыфікацыі па ягонай справе даходзяць да абсурду".

Супраць Андрэя Гайдукова распачата крымінальная справа паводле артыкулу 356 «Здрада дзяржаве ў форме агентурнай дзейнасьці». Яго затрымалі 8 лістапада ў Віцебску нібыта падчас закладкі ў тайнік інфармацыі для замежных спэцслужбаў. Каля месяца Андрэя Гайдукова трымалі ў менскім СІЗА КДБ, а на пачатку сьнежня перавезьлі ў Віцебск.

Родныя і сваякі лічаць гэтае абвінавачаньне беспадстаўным. І тлумачаць ціск на хлопца з боку КДБ выключна заняткамі апазыцыйнай дзейнасьцю. Непасрэдна перад арыштам Гайдукоў рыхтаваў дакумэнты, каб зарэгістраваць у Наваполацку моладзевую арганізацыю "Саюз маладых інтэлектуалаў".

Актывіст не хаваў сваіх палітычных поглядаў, яго затрымлівалі падчас «акцыяў маўклівага пратэсту», і да яго неаднаразова прыходзілі «людзі ў цывільным» ды папярэджвалі пра верагодныя «непрыемнасьці».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG