Кадравыя перастаноўкі камэнтуе былы дарадца кіраўніка МАЗу Валянцін Лопан і кіраўнік незалежнага прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч.
Фядыніч: «Прычыны ж ніколі не гавораць — чаму зьнялі таго ці іншага дырэктара. Але я дакладна ведаю, што апошнія месяцы туды накіроўвалі на працу так званых „хімікаў“, бо не хапала людзей. Але на мой погляд, сёньня няма кіраўнікоў, якія могуць выцягнуць тое ці іншае прадпрыемства. Гэтыя новыя кандыдатуры можна абмяркоўваць ці не, але сутнасьць ня ў іх. Ці ў нас зьмянілася эканоміка, ці на гэтых прадпрыемствах вырасьлі заробкі, ці прадукцыя сталася канкурэнтаздольнай? Канечне, не. Таму справа не ў кіраўніках, а ў пытаньні эканамічнай палітыкі».
Лопан: «Размовы пра тое, што на МАЗе будуць мяняць генэральнага дырэктара, ішлі даўно. І былі „прагнозы“ на сьнежань гэтага году — вось яно і адбылося. Цяжка нешта камэнтаваць адносна прычынаў. Нібыта, ён і сам прасіўся сысьці з гэтай пасады. Не магу дакладна ўзгадаць пра новага дырэктара — той гэта чалавек ці не, якога я крыху некалі ведаў. Але тое, што ён з пасады намесьніка па кадрах, то гэта выклікае пэўныя пытаньні. Бо гэта ні вытворчасьць, ні эканоміка, ні фінансы. Таму будзе цікава паглядзець, як ён будзе спраўляцца на такой пасадзе».