Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў Менскі раман Уладзімера Някляева


Выйшла новая празаічная кніга Ўладзімера Някляева «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без». Яна мае падзагаловак — «Менскі раман». Аўтар кажа, што гэта ня проста ўдакладненьне жанру.

«Гэта кніга ўдзячнасьці Менску і ўсім тым менчукам, якія ўвайшлі ў маё жыцьцё».

Свой Менскі раман Уладзімер Някляеў пачаў пісаць у 2009 годзе. Творчы працэс спыніла Плошча-2010 і турма. Працягнуць яго аўтар змог летась пасьля вызваленьня.

«Што цікава, — кажа спадар Някляеў, — што галоўны герой раману яшчэ да Плошчы праходзіў праз турму. І пасьля падзеяў 2010-га мне не давялося мяняць сюжэт, толькі крыху была зьмененая фабула».

Сучасныя падзеі перагукаюцца ў сюжэце раману з падзеямі шасьцідзясятых гадоў, калі аўтар быў студэнтам Менскага тэхнікума сувязі. У кнізе багата тагачасных фотаздымкаў.

Новая празаічная кніга Ўладзімера Някляева зьявілася з друку накладам 1 тысяча асобнікаў у выдавецтве «Паперус».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG