Пра гэта паведаміў памочнік прэзыдэнта Расеі Юрый Ушакоў, перадае РІА «Новости».
19 сьнежня ў Маскве пройдуць пасяджэньні сэсіі Рады калектыўнай бясьпекі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ), Міждзяржаўнай рады Эўразійскай эканамічнай супольнасьці (ЭўрАзЭС) і Вышэйшай Эўразійскай эканамічнай рады.
«Па выніках сустрэч кіраўнікі трох краін — Пуцін, Лукашэнка і Назарбаеў — выйдуць да прадстаўнікоў СМІ, і пасьля гэтага ў прэзыдэнта Расеі адбудуцца тры двухбаковыя сустрэчы: з прэзыдэнтам Казахстана, Беларусі і прэзыдэнтам Армэніі», — сказаў Ушакоў.
Як нагадвае БелаПАН, 5 сьнежня ў Ашхабадзе прайшло пасяджэньне Рады кіраўнікоў дзяржаў СНД. Нягледзячы на тое, што Пуцін і Лукашэнка правялі шэраг двухбаковых сустрэч па выніках саміту, іх сустрэча не адбылася. Як заявіў пасьля вяртаньня дэлегацыі ў Менск кіраўнік прэс-службы Лукашэнкі Павел Лёгкі, такая сустрэча не плянавалася.