Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьцяжына да Бога Дануты Бічэль


Данута Бічэль
Данута Бічэль

13 сьнежня Данута Бічэль, якая стала жыве ў Горадні, сустрэнецца са сваімі менскімі чытачамі. Нагодай для спатканьня стаўся выхад новае кнігі знанае беларускае паэткі «Іду сьцяжынаю да Бога».

Творчы шлях Дануты Бічэль пачаўся зборнікам паэзіі «Дзявочае сэрца», які быў прыхільна ўспрыняты крытыкай і чытачамі. Пасьля кніг «Нёман ідзе», «Запалянкі», «Ты — гэта ты» імя гарадзенскай паэткі стала вядомым усім аматарам прыгожага пісьменства. А за кнігу «Дзе ходзяць басанож» яна атрымала Дзяржаўную прэмію БССР імя Янкі Купалы.

Творы апошніх двух дзесяцігодзьдзяў выяўляюць усё большую адданасьць паэткі тэмам высокага духу і шляху чалавека да нябесных ніваў. «А на Палесьсі», «Ты не самотны...», «Снапок» , «На белых аблоках сноў», «У Будслаўскай сьвятыні ты ранішняй зоркай...», «Ойча наш...» — кнігі, якія выявілі новыя грані таленту Дануты Бічэль. Ён яскрава зазьзяў і ў яе перакладах на беларускую мову рэлігійнай паэзіі польскіх аўтараў.

Вершы Дануты Бічэль прагучаць на вечарыне ў выкананьні самой аўтаркі і мастацкай кіраўніцы тэатру «Зьніч» Галіны Дзягілевай. Песьні на словы паэткі выканае Тацьцяна Беланогая.

Пачатак вечарыны ў Музэі гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) а 17-й.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG