Прафэсійныя кадры для КДБ цяпер, як і 20 гадоў таму, рыхтуе ў асноўным Інстытут нацыянальнай бясьпекі. У супрацоўніка прэсавай службы інстытуту Мікалая Сьмірнова цікаўлюся, ці патрэбная рэкамэндацыя нейкай палітычнай арганізацыі, каб стаць навучэнцам Інстытуту нацыянальнай бясьпекі.
Карэспандэнт: «Прыкладам, сябар партыі БНФ можа паступіць у ваш інстытут?»
«Ведаеце, сябар БНФ ці сябар КПБ...У нас увогуле няма сэнсу браць на працу тых, хто ўваходзіць у нейкую арганізацыю. Чалавек павінен працаваць на дзяржаву, а ягоныя палітычныя погляды — гэта іншае пытаньне».
Карэспандэнт: «З гэтым я таксама згодны. А як жа будзе зараз, калі ўвядуць неабходнасьць атрымаць рэкамэндацыю БРСМ?»
«Ня ведаю. Вы задайце гэтае пытаньне таму, хто агучыў такую прапанову».
Карэспандэнт: «А ці ёсьць у вас у Інстытуце нацыянальнай бясьпекі недахоп абітурыентаў?»
«Недахопу няма. Але гэта даўгі працэс, ён цягнецца не адзін месяц».
Карэспандэнт: «То бок у вас не як у звычайнай ВНУ?»
«Так. Такога няма ні ў нас, ні ў ЗША, ні ў іншых краінах. Ёсьць некаторыя складанасьці і пытаньні, якія патрабуюць праверкі. Што да конкурсу на паступленьне да нас, то сказаць пэўна не магу. Збольшага ён ёсьць, але толькі ў канцы высьвятляецца, хто можа, хто не, хто здольны вучыцца, а хто — не. У выніку нехта паступае, а нехта — не».
Каб паступіць у Акадэмію МУС, ня трэба прадстаўляць рэкамэндацыі палітычных ці грамадзкіх арганізацый, але патрэбная характарыстыка ад камандзіра міліцэйскай альбо вайсковай часткі. Або характарыстыка зь месца працы ці вучобы. У апошнім выпадку такую характарыстыку павінна зацьвердзіць пэдагагічная рада. Яшчэ адно патрабаваньне да абітурыентаў Акадэміі міліцыі — згода аднаго з бацькоў. Як быць, калі абое яны супроць, у правілах, якія зьмешчаныя на сайце Акадэміі, не тлумачыцца.
Паводле былога вайсковага контравыведніка Сяргея Аніські, калі рэкамэндаваныя БРСМ «кадры» ня пройдуць у КДБ выпрабаваньня сапраўднай службай, яны ніколі ня стануць добрымі супрацоўнікамі, што б пра іх ні напісалі ў камітэце БРСМ. «Разумныя людзі і ў КДБ дрэнныя загады раней сабаціравалі», — згадаў Сяргей Аніська:
«Ніводзін „блатны“ зь вялікімі сувязямі, нават зь якога ЦК ці міністэрства, ня мог заняць кіраўнічую пасаду без таго, каб прайсьці ўсе прыступкі: опэрупаўнаважаны, старшы опэрупаўнаважаны, інспэктар, намесьнік начальніка аддзелу, начальнік аддзелу. Усе пахалі. Магчыма, гэта рабілася і дзеля таго, каб, як казаў Пётар I, дурасьць кожнага была бачная. Хай бяруць бээрэсэмаўцаў. Бээрэсэмаўцамі яны будуць на паперы. Памятаю, у мяне быў сваяк, працаваў у гаркаме камсамолу ў Баранавічах. Ён казаў, што ў яго на 3 тысячы камсамольцаў сапраўдных актывістаў усяго 25 чалавек. Вось і ўсё. Вось табе і БРСМ гэтаксама. Ведаю гэтую сыстэму і сам знутры, бо працаваў у службе бясьпекі пэдагагічнага ўнівэрсытэту. Чаму ідуць у той БРСМ? Бо, па-першае, даюць інтэрнат. Па-другое — бясплатныя квіткі на дыскатэку. Трэцяе — запісваюць у студэнцкую народную дружыну, дзе свае прывілеі і прэміяльныя».
У ЦК БРСМ сказалі, што кіраўніка арганізацыі Ігара Бузоўскага, які ўчора сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам, на месцы няма, а даць яго мабільны ня могуць. Супрацоўніца ЦК БРСМ Натальля Яўгенаўна, якую ў прыёмнай назвалі прэсавым сакратаром, аднак, ня стала нічога камэнтаваць.
«Ёсьць меркаваньне, што рэкамэндацыі ад грамадзкай арганізацыі для працы ў КДБ ці іншай сілавой структуры — гэта старая савецкая практыка. Што вы на гэты конт можаце сказаць?»
«Я не камэнтую. У нас ёсьць кіраўнік арганізацыі».
Знайсьці сапраўднага прэсавага сакратара ў арганізацыі, у якой, паводле афіцыйных крыніцаў, паўмільёна сяброў, не ўдалося.