Леаніда Кавалёва трымалі ў клетцы пад аховай чатырох міліцыянтаў. Падсудны быў апрануты ў модны сьветлашэры гарнітур, на што сваякі ўслых адрэагавалі: «Які прыгожы, у касьцюмчыку». Залю цалкам запоўнілі каля пятнаццаці чалавек — сваякі і сябры. Пакуль чакалі перакладчыцу, бо па справе праходзіў яшчэ і грамадзянін Эстоніі Каал Гуннар, Кавалёў і прысутныя ў залі спрабавалі перамаўляцца на мігі. Фота і відэаздымкі былі забароненыя. Судзьдзя прапанавала прачытаць толькі выніковую частку прысуду, з чым усе пагадзіліся. Зь яго вынікала, што Кавалёў абвінавачваецца ў атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры «за спрыяльнае вырашэньне пытаньняў, якія ўваходзілі ў яго кампэтэнцыю», калі ён займаў адказную пасаду.
«Прызначыць пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам на 7 гадоў, з канфіскацыяй маёмасьці і з пазбаўленьнем права займаць пасады, зьвязаныя з выкананьнем арганізацыйна-распарадчых і адміністратыўна-гаспадарчых абавязкаў тэрмінам на 5 гадоў. З адбываньнем пакараньня ў папраўчай калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму».
У сувязі зь нядаўняй амністыяй Кавалёва вызвалілі ад адбываньня пакараньня часткова — на адзін год. Таксама яму будзе залічаны тэрмін утрыманьня пад вартай з 21 чэрвеня 2011 году па 5 верасьня 2012 году.
Суд пакінуў пад арыштам маёмасьць, якая належала Кавалёву, у тым ліку зарэгістраваную на іншых асобаў. Тым часам зьняў арышт з зарэгістраванай на Кавалёва кватэры ў Бараўлянскім сельсавеце Менскага раёну.
Каала Гуннара, які апошнім часам знаходзіўся пад хатнім арыштам, прызналі вінаватым у пасобніцтве ў атрыманьні хабару ў буйным памеры і пакаралі зьняволеньнем у калёніі ўзмоцненага рэжыму на 5 гадоў. У залі суду яго ўзялі пад варту.
Сваякі Леаніда Кавалёва былі вельмі раззлаваныя прысудам і адмаўляліся гутарыць з прэсай. Маці Кавалёва сказала, што яна ня згодная з прысудам і будзе яго абскарджваць.
«Ня згодныя, будзем абскарджваць».
Тут жа нехта сказаў:
«Перастаньце мянціць языкамі».
Адзін з прысутных у залі на ўмовах ананімнасьці сказаў:
«Ну навошта вы будзеце нажываць сабе асабіста праблему на галаву? Я скажу толькі так, што чалавека мэтанакіравана прыбралі. Чамусьці ўсё прасочвалася, пачынаючы ад КДБ. Тут бессэнсоўна нешта казаць».
Гэта ня першая гучная справа аб карупцыі ў вэртыкальных структурах. У 2010 годзе быў асуджаны на 8 гадоў пазбаўленьня волі былы кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Менску Міхаіл Цыган. У 2012 годзе асуджаны на 4,5 года пазбаўленьня волі былы намесьнік старшыні Смалявіцкага райвыканкаму. У незаконным атрыманьні зямельнага ўчастку падазравалі былога намесьніка старшыні Рэчыцкага райвыканкаму. У 2012 годзе асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі былы намесьнік старшыні Магілёўскага гарвыканкаму.
У 2010 годзе паведамлялася, што быў абвешчаны ў вышук намесьнік старшыні Бабруйскага гарвыканкаму. У 2012 годзе зьявіліся чуткі пра арышт Віктара Піліпца, старшыні Гомельскага гарвыканкаму. Гомельскі гарвыканкам абверг гэтую інфармацыю, але напрыканцы жніўня Піліпца з пасады кіраўніка горада звольнілі, перавёўшы на другарадную пасаду намесьніка дырэктара «Гомельаграпрампраекта».
Кар’ерны ўзьлёт былога старшыні калгасу ў Баранавіцкім раёне Леаніда Кавалёва пачаўся з кіраўніцтва грамадзкім аб’яднаньнем БРСМ.
У 2005–2008 гадах Кавалёў быў другім, а потым і першым сакратаром арганізацыі, якую ў народзе называюць «лукамолам». Назіральнікі адзначаюць, што якраз у той час прайшлі прэзыдэнцкія выбары, якія скончыліся разгонам пратэстнага лягера на Кастрычніцкай плошчы з арыштам некалькіх соцень тых, хто быў супроць фальшаваньня выбараў. Кіраўнікі БРСМ вынікі выбараў віталі і аднымі зь першых павіншавалі Аляксандра Лукашэнку з «элегантнай перамогай».
Пасьля БРСМ Леанід Кавалёў крыху папрацаваў у Менскім аблвыканкаме, потым — намесьнікам Віцебскага гарвыканкаму, а апошнія паўтара года да арышту — намесьнікам старшыні Віцебскага аблвыканкаму. Жыхары Віцебску згадваюць: пасьля арышту Леаніда Кавалёва гаварылі, што неўзабаве будзе суд над ім у Віцебску, але потым размовы пра гэта спыніліся. Яшчэ праз пэўны час пайшла гаворка, што за Кавалёва перад начальствам рэспубліканскага ўзроўню нібыта заступілася кіраўніцтва вобласьці, і ў выніку справу забралі ў Менск, каб там увогуле «пахаваць».

Я скажу толькі так, што чалавека мэтанакіравана прыбралі