Выданьне падрыхтаваў Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў.
Рэдактар зборніка «Будучыня Беларусі. Погляд незалежных экспэртаў» прафэсар Алег Манаеў у канцы навуковай дыскусіі згадаў старую акадэмічную ісьціну: «Гісторыя ўсіх прагнозаў — гэта гісторыя памылак». Тым ня меней усе аўтары зборніка выканалі пастаўленую задачу ацаніць пэрспэктывы краіны, зыходзячы зь цяперашняга стану і магчымых сцэнароў разьвіцьця.
Сама вокладка зборніка дэманструе тыя полюсы, паміж якімі знаходзіцца цяпер Беларусь і якія на яе будуць уплываць у пэрспэктыве: бел-чырвона-белы сьцяг — уверсе, чырвона-зялёны — унізе, сьцяг Эўразьвязу — зьлева, сьцяг Расеі — справа.
На самым пачатку дыскусіі Алег Манаеў выказаў зьдзіўленьне, што цяпер у Беларусі больш спрачаюцца пра мінулае, чым пра будучыню.
Разам з тым самі навукоўцы надта аптымістычных сцэнароў не даюць. Алег Манаеў працытаваў думку брытанскага экспэрта Эдварда Лукаса наконт таго, што можа адбыцца, калі рэжым Лукашэнкі абрынецца:
«Тое, што настане потым, ня будзе казачным пераходам, працэс будзе мутным, несправядлівым, расчаравальным. Калі нам пашанцуе, то праз 10 гадоў Беларусь можа выглядаць як Сэрбія. Калі не — як Украіна ці Расея. Лячэньне ад аўтарытарызму — гэта балючы і ўхабісты працэс».
Але калі пачнецца гэтае лячэньне ў прынцыпе, навукоўцы не гатовыя спрагназаваць, Адзін з аўтараў, Аляксандар Сасноў, тут вельмі пэсымістычны:
«Тое, што зараз ёсьць, — яно захаваецца яшчэ доўга. Няма ніякіх крыніц, няма ніякіх рухаў, напрамкаў, якія могуць нешта зрабіць або зьмяніць сытуацыю. Надзеі на эканамічныя ўмовы, якія не дазволяць існуючаму рэжыму кіраваць далей: яны (умовы. — РС) ня зьменяцца, бо Расея як дапамагала Лукашэнку, так і будзе дапамагаць. Ёй не Лукашэнка патрэбны, а Беларусь».
Культуроляг Юлія Чарняўская мяркуе, што нельга спадзявацца на эўрапеізацыю Беларусі дзякуючы новым пакаленьням ні праз 5, ні праз 15 гадоў. Па-першае — таму, што беларусы з пакаленьня ў пакаленьне аднаўляюць ранейшыя грамадзкія мадэлі; па-другое — найбольш актыўныя зьяжджаюць з краіны або сыходзяць ва ўнутраную эміграцыю. Грамадзтва ўсе глыбей скіроўваецца ў спажывальніцтва, і гэта будзе паслабляць уплыў Лукашэнкі:
«Я ня буду цяпер казаць пра дэмакратыю — ён (Лукашэнка. — РС) не ўбудоўваецца з пункту гледжаньня абываталя ў кансумэрысцкі сьвет. Думаю, гэты працэс (аслабленьня ўплыву Лукашэнкі. — РС) зойме гадоў 5–7, прэзыдэнт будзе кіраваць па-старому, народ будзе жыць па-новаму. У горшым выпадку мы станем краінай старых».
Радыкалізацыі грамадзтва навукоўцы не прагназуюць. Стваральнік інтэрнэт-парталу tut.by Юры Зісер мяркуе, што інтэрнэт не ўплывае на грамадзкую прагу перамен. Інтэрнэт для беларусаў — сродак сувязі, а не арганізатар рэвалюцый. Пры гэтым з 2008 году колькасьць інтэрнэт-карыстальнікаў істотна не расьце. Зь іншага боку, новыя тэхналёгіі даюць новыя эканамічныя пэрспэктывы Беларусі:
«Усё больш размоваў пра тое, што Беларусь будзе ІТ-краінай, ніякай іншай асаблівай пэрспэктывы на ўсясьветным рынку для нас ня бачна. А гэтая галіна сама сабою расьце. Летась абарот Парку высокіх тэхналёгій быў 240 мільёнаў даляраў, сёлета — 360».
Эканаміст Леанід Заіка перакананы ва ўсё большай залежнасьці Беларусі ад расейскай сыравіны і Мытнага зьвязу:
«Сапраўдная праблема краіны — у тым, каб знайсьці ў агульнай эканамічнай прасторы дэтэрмінанты свайго руху. Гэта будзе ня Захад. У эканамічным пляне той пункт біфуркацыі, які мог прывесьці Беларусь на Захад, ужо пройдзены. Цяпер Беларусь, на мой погляд, геаэканамічна будзе ісьці на Ўсход, у Расею».

Няма ніякіх крыніц, няма ніякіх рухаў, напрамкаў, якія могуць нешта зрабіць або зьмяніць сытуацыю