Ён прысьвечаны творчасьці маладых і для маладых, таму многія старонкі адкрываюць чытачу новыя імёны, тэксты якіх напоўненыя нязвыклай для беларускай літаратуры стылістыкай, разьняволенай лексыкай, жанравай гульнёй, правакацыйнай тэматыкай.
Правакацыяй у пэўным сэнсе можна ўспрыняць і зьмешчаную ў «Тэкстах» рэцэнзію Зьмітра Серабракова на кнігу Паўлы Касьцюкевіча «Зборная РБ па негалоўных відах спорту», якая стала першай пераможцай запачаткаванага летась літаратурнага конкурсу імя Ежы Гедройца.
Зьяўленьне рэцэнзіі супала з пачаткам вылучэньня намінантаў на гэтую прэмію за лепшую сёлетнюю празаічную кнігу. Такое супадзеньне галоўны рэдактар альманаху «Тэксты» Зьміцер Вішнёў лічыць станоўчым.
«У гэтым нумары вельмі многа матэрыялаў, якія выклічуць палеміку ў літаратурных колах. Я як галоўны рэдактар альманаху імкнуўся даць пляцоўку самым розным поглядам і мне здаецца, якраз „Тэксты“ сёньня запаўняюць гэты вакуум у нашым літаратурным сьвеце, калі ці выданьні баяцца крытыкаваць тое, што адбываецца ў нашым літпрацэсе, ці самі аўтары баяцца прапаноўваць у гэтыя выданьні матэрыялы вострага крытычнага характару. Зьміцер Серабракоў не пабаяўся разгледзець сытуацыю з прэміяй імя Гедройца якраз вельмі крытычна. Я думаю, што гэты матэрыял мае права на жыцьцё і, на мой погляд, якраз яго публікацыя падштурхне сёлета сяброў журы прэміі быць больш аб’ектыўнымі».
Пачатак прэзэнтацыі новага нумару альманаху «Тэксты» а 19-й у Інстытуце Гётэ (вуліца Веры Харужай, 25/3).