На вачах у жыхароў вёскі Паўлавічы, якая ўваходзіць у межы Віцебска, руйнуюць іхныя хаты, гаспадарчыя пабудовы і сады. Чыноўнікі кажуць, што жыхароў папярэдзілі загадзя, усім далі добрыя кватэры і бясплатна перавезьлі рэчы.
Людзі зьвязваюць гэта з чаканым прыездам Лукашэнкі ў Віцебск. Хто распарадзіўся гэта рабіць, яны ня ведаюць: ніякіх афіцыйных папераў ім не паказалі. Проста прыйшлі людзі, назваліся прадстаўнікамі Першамайскага райвыканкаму і загадалі за два дні вывезьці маёмасьць і выехаць самім. Дэталі паведамляе наша карэспандэнтка.
Жыхарка вёскі Паўлавічы распавяла, што да іх у хату каля 7-й вечара ў мінулую суботу прыйшлі невядомыя ў суправаджэньні міліцыянтаў. Незнаёмцы назваліся прадстаўнікамі Першамайскага райвыканкаму і абвясьцілі, што жыхары ўсіх дзевяці хат мусяць тэрмінова выяжджаць, бо іхнае жытло ідзе пад знос. Літаральна праз два дні.
Відэа з сайту Народных навінаў Віцебску.
І ўжо два дні ў Паўлавічах робіцца нешта жахлівае, апавядае спадарыня:
«Паляць дрэвы, рэжуць! Некаторыя людзі нават не пасьпелі свае рэчы вывезьці. Проста падыходзіць экскаватар і бурыць хаты! Сказалі нам у суботу ў 7 гадзін вечара, што мы тут усё мусім вызваліць. І цяпер без разбору падыходзіць экскаватар, зносіць дах… Адной жанчыне заламілі рукі супрацоўнікі Першамайскага РАУС, разьбілі ёй мабільны тэлефон. Гэта жах, што робіцца!»
Здымаць тое, што адбываецца навокал, мясцовым жыхарам забараняюць. Яны зьвярталіся на дзяржаўнае тэлебачаньне, пакідалі свае каардынаты для сувязі, тлумачылі сытуацыю. Але ніякай рэакцыі не дачакаліся. Тады зьвярнуліся да незалежных журналістаў. Бо хаты разбураюць, сады і гароды нішчаць, і ніхто не зьбіраецца кампэнсаваць гэтыя страты.
«Ніякай кампэнсацыі нам не даюць, бо і маёмасьць ацэнена не была! Я кажу: зараз усё разбураць, і мы ў судзе нічога давесьці ня зможам! Мы прасілі, каб выклікалі супрацоўнікаў управы капітальнага будаўніцтва — каб яны апісалі гаражы, іншыя пабудовы, сады… Нам сказалі: „Вам трэба, вы і выклікайце!“ А цяпер ужо кажуць, што і тэхнічныя пашпарты, і тастамэнты — усё несапраўднае!»
Ад тых, хто назваўся прадстаўнікамі Першамайскай раённай адміністрацыі, мясцовыя жыхары пачулі толькі адно тлумачэньне: вашу вёску павінны былі зьнесьці яшчэ ў 1992 годзе. Тады сапраўды зьнесьлі частку хат, бо плянавалі пабудаваць новую ЦЭЦ. Зямлю аддалі ў арэнду энэргетыкам, але тыя за 20 гадоў так і не распачалі будоўлю.
Між тым жыхары Паўлавічаў увесь час турбаваліся, што ж будзе зь іхнымі хатамі? Сёлета ім паведамілі, што ЦЭЦ тут будаваць ужо ня будуць і што ўсіх вяскоўцаў у пэрспэктыве чакае знос. Але не раней як увесну.
Калі пачалі разьбірацца з умовамі зносу, то даведаліся, што за зьнесеныя раней хаты ў якасьці кампэнсацыі давалі кватэры. Іх атрымалі ўсе. У тым ліку і жыхары апошніх 9 хат, якія зносяцца цяпер. Толькі за зруйнаваныя гаспадарчыя пабудовы і сады ніхто ніякіх грошай не даваў і не зьбіраецца.
Абразіла вяскоўцаў і тое, што высяляцца іх прымусілі тэрмінова, прычым узімку, выстаўляючы людзей літаральна на мароз. І толькі таму, што па дарозе ўздоўж іхнай вёскі будзе ехаць Аляксандар Лукашэнка, якога днямі чакаюць у Віцебску. І да якога яны зьвярталіся якраз сёлета, працягвае жыхарка Паўлавічаў:
«Яны рыхтуюцца да прыезду Лукашэнкі! Мы ў траўні напісалі скаргу ў адміністрацыю, што тут 20 год нічога не будуюць. А прасілі, каб нам афіцыйна дазволілі аформіць зямельныя ўчасткі, калі ўжо хаты засталіся. Адказу нам ніякага не даслалі, затое разгарнулі вось такія «баявыя дзеяньні».
У вёсцы засталіся амаль адны старыя. Цяпер яны чакаюць, калі іх пазабіраюць да сябе дзеці і ўнукі. Бо іхныя хаты, за два дні прызнаныя «нічыйнымі», зносяць і паляць разам садамі і ўсімі гаспадарчымі пабудовамі.
Наш карэспандэнт Іна Студзінская зьвязалася з начальнікам аддзелу жыльлёва-камунальнай гаспадаркі адміністрацыі Першамайскага раёну Віцебску Сяргеем Барадзіным і папрасіла пракамэнтаваць, чаму так тэрмінова пачалі зносіць вёску Паўлавічы:
— Гэта не тэрмінова, гэта ўсё ў вызначаны тэрмін, згодна з усімі дзейнымі законамі.
— Дык людзям абяцалі знос увесну.
— Усё цячэ, усё мяняецца. Два месяцы таму іх папярэдзілі, месяц таму яшчэ раз папярэдзілі. Усе яны за гэтыя дамы атрымалі добраўпарадкаваныя кватэры з усімі выгодамі ў Віцебску. Ім аказалі дапамогу ў вывазе рэчаў, маёмасьці, прычым, бясплатна. На сёньняшні дзень ніхто там не жыве.
— Але яны абураюцца, што не ацанілі гаражы, пабудовы, дрэвы, а зараз усё разбураюць, і ніхто ім кампэнсацыю за гэта ня выплаціць.
— Усе, хто зьвярталіся за кампэнсацыяй, яе атрымалі, і кампэнсацыі былі нават вельмі прыстойныя па тых грошах. Калі яны не задаволеныя памерам выплачанай кампэнсацыі, яны могуць зьвярнуцца ў суд.
— То бок вы лічыце, што ўсё па законе?
— Абсалютна! Яны пазаўчора былі на эмоцыях, учора крыху суцішыліся, а сёньня, калі вывозяць рэчы нашым транспартам, падыходзяць і кажуць: «Выбачайце за залішнюю эмацыйнасьць».
— Але ёсьць меркаваньні, што тэрмінова, у зьвязку з прыездам Лукашэнкі, трэба «зачысьціць тэрыторыю.
— Ой, ну вы ж ведаеце, што кіраўнік дзяржавы езьдзіць, дзе захоча, куды захоча і калі захоча. Ніхто да прыезду Лукашэнкі тут не рыхтуецца.
— А што будзе будавацца на месцы вёскі Паўлавічы?
— Гарбарная вытворчасьць.

Віцебскі чыноўнік: Ніхто ўжо ў Паўлавічах не жыве
Наш карэспандэнт Іна Студзінская зьвязалася з начальнікам аддзелу жыльлёва-камунальнай гаспадаркі адміністрацыі Першамайскага раёну Віцебску Сяргеем Барадзіным і папрасіла пракамэнтаваць, чаму так тэрмінова пачалі зносіць вёску Паўлавічы:
— Гэта не тэрмінова, гэта ўсё ў вызначаны тэрмін, згодна з усімі дзейнымі законамі.
— Дык людзям абяцалі знос увесну.
За гэтыя дамы атрымалі добраўпарадкаваныя кватэры з усімі выгодамі ў Віцебску