Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску спынілі трамвайны рух. Кладуць новы асфальт — для Лукашэнкі


Ужо другі дзень у раёны «Маркаўшчына» і «ДСК» ня ходзяць трамваі. Гэта асноўны транспарт для тых, хто працуе ці жыве у гэтай часцы Віцебска.

«Маркаўшчына» і «ДСК» — гэта прамысловыя ўскраіны горадлу. Зранку 3 сьнежня зранку трамваі яшчэ хадзілі, і людзі змаглі дабрацца на працу. А вось выехаць аказалася праблемай: трамвайны рух спынілі, бо на вуліцы Горкага пачалі класьці новы асфальт.

Аўтобусных маршрутаў у тым раёне мала, і усе яны ўжо другі дзень ідуць перапоўненыя, асабліва ўвечары. Людзі абураюццца, кажа апазыцыянэр Барыс Хамайда, які жыве ў раёне «ДСК»:

«Людзей лічаць за рабоў: на працу трамвай іх прывозіць. А вось з працы — тут ужо дабірайся як хочаш! Калі ты працуеш у іншым раёне Віцебску, то ўвечары вярнуцца на „Маркаўшчыну“ ці „ДСК“ будзе праблематычна. Аўтобусы забітыя, людзі незадаволеныя. Многія ж у тым ліку і я, набылі праязныя на месяц, каб езьдзіць у трамваі. А трамваі адмянілі, прычым без папярэджаньня. Усе абураюцца, што віцебскае начальства ладзіць паказуху перад прыездам Аляксандра Лукашэнкі. І часта дадаюць, што за яго не галасавалі на выбарах, і што чым далей — тым усё цяжэй трываць гэткія зьдзекі».

Чакаецца, што Аляксандар Лукашэнка прыедзе на віцебскі дрэваапрацоўчы камбінат на гэтым ці на наступным тыдні. Да візыту рыхтуюць і прадпрыемства — фарбуюць цэхі, ўкладаюць плітку на тэрыторыі, і бліжэйшыя вуліцы. Фарбуюць фасады дамоў, кладуць асфальт, паабразалі дрэвы, выкарчавалі кусты і нават зрабілі клюмбы—дарма што на двары сьнежань.

Падчас падрыхтоўкі фотарэпартажу пра прадрытоўку да прыезду Лукашэнкі 3 сьнежня спэцслужбы затрымалі рэдактара сайту «Народныя Навіны Віцебску» Сяргей Серабро. Праз паўгадзіны супрацоўнікі міліцыі яго адпусьцілі, але неўзабаве на тэрыторыі дрэваапрацоўчага камбінату зьявіліся «амонаўцы» і «людзі ў цывільным» — для дадатковай аховы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG