На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы «Экспэртыза Свабоды» адказваюць: зь Менску — эканаміст Барыс Жаліба, і з Масквы — дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш. Вядзе перадачу Віталь Цыганкоў.
Цыганкоў: «Першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка заявіў пра магчымасьць аднаўленьня паставак у Беларусь нафты з Вэнэсуэлы і Азэрбайджану — у выпадку, калі Расея не паставіць заяўленыя Менскам 23 мільёны тон нафты. Ці можна сказаць, што беларускі бок зноў пачаў выкарыстоўваць вэнэсуэльскі варыянт дзеля шантажу Расеі падчас перамоваў? І наколькі Масква можа спалохацца такога шантажу?»
Жаліба: «Час паказаў, што пастаўкі нафты з Вэнэсуэлы, калі яна нават замяшчалася азэрбайджанскай нафтай, — занадта дарагі варыянт. Там усясьветныя цэны, і лягістыка даказала, што гэты варыянт нявыгадны зь ніякага эканамічнага гледзішча. У выніку такіх паставак наш гандлёвы балянс пайшоў у мінус, і пачаліся вялікія валютныя праблемы ў 2011 годзе.
Таму гэта, як вы і сказалі, проста элемэнт ціску на Расею — калі вы не дасьце нам тое, што мы патрабуем, то мы зьвернемся да іншых варыянтаў. Хоць яны і нявыгадныя самой Беларусі».
Цыганкоў: «Цягам многіх гадоў ідуць напружаныя перамовы наконт нафты паміж Менскам і Масквой, і часта аналітыкі заяўляюць, што ўсе козыры ў руках Расеі. Але нават зараз, напрыклад, Расея ня можа прымусіць Беларусь прадаць вырабленыя з расейскай нафты нафтапрадукты расейскім кампаніям. Беларусь адмаўляецца і прадае свой бэнзін выключна на Захад. Можа, усё ж у Масквы ня так і шмат козыраў?»
Коктыш: «Масква зараз залежыць ад тых геапалітычных праектаў, у якія ўваходзяць Расея і Беларусь. Найперш гэта эўразійскі праект, і каб ён спраўдзіўся, Масква гатовая заплюшчыць вочы на пэўныя рэчы. Пагроза вэнэсуэльскай нафты — вядома, ня ў тым, што Беларусь запалоніць Эўропу гэтай нафтай, а ў тым, што Беларусь пачне выкарыстоўваць вэнэсуэльскую нафту ў схеме з растваральнікамі, якую Расея ў свой час кантраляваць ня здолела. Па факце яна ўсчала скандал, але прадухіліць такую схему не змагла. Беларусь так ці іначай будзе шукаць шляхі аднаўленьня гэтай схемы.
Зь іншага боку, для Расеі сёньня нявыгадны эканамічны каляпс Беларусі, прынамсі, да таго часу, пакуль Эўразійскі зьвяз не запрацуе і гэты праект можна будзе прад’явіць расейскаму выбарніку. Да гэтага часу Расея вымушаная будзе заплюшчваць вочы на спробы Беларусі фінансаваць сябе за расейскі кошт».
Цыганкоў: «Колькі гэтага часу ў афіцыйнага Менску, па-вашаму?»
Коктыш: «Эўразійскі зьвяз першыя вынікі павінен паказаць недзе праз паўтара году. На гэтыя паўтара года Беларусь можа больш-менш цьвёрда разьлічваць. Пуцін, сярод іншага, абапіраўся ў сваёй выбарчай кампаніі на абяцаньне пабудаваць Эўразійскі зьвяз. І ён ня будзе гатовы да канца гэтага свайго тэрміну сказаць, што гэты праект не атрымаўся.
Акрамя таго, Беларусь сёньня можа прымаць удзел у барацьбе груповак у расейскім кіраўніцтве і нешта выгадваць на гэтым. Іншымі словамі, можна разьлічваць, што на бліжэйшыя год-два Беларусь можа падтрымліваць статус-кво — галоўным чынам за кошт Расеі».
Цыганкоў: «У чым кошт пытаньня? Беларусь заяўляе, што пра 21 мільён тон нафты з Расеяй ужо дамовіліся, але просіць і патрабуе 23 мільёны. Няўжо гэта настолькі прынцыпова?»
Жаліба: «Гэта вельмі важна. Адмыслоўцы падлічылі, што нашыя два нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы могуць перапрацаваць такую колькасьць нафты, 23 мільёны. Гэта дае магчымасьць экспартаваць беларускую нафту (якая здабываецца ў самой Беларусі). Мыта ад яе пойдзе ў беларускі бюджэт — як вядома, вывазное мыта ад продажу нафтапрадуктаў з расейскай сыравіны ідзе ў расейскі бюджэт.
Розьніца ў 2 мільёны тон нафты — гэта адпаведная страта валюты. У нас і так ужо адмоўнае гандлёвае сальда — пасьля таго як скончыўся бізнэс з растваральнікамі. Плюс Беларусь павінна ў 2013 годзе вярнуць пазыкаў на 3 мільярды даляраў. У выніку гэтых чыньнікаў могуць зноў пачацца праблемы з валютай».
Цыганкоў: «А вось калі задацца пытаньнем — чаму ўвогуле Расея пастаўляе сваю нафту на беларускія заводы? У гэтым чаго больш — эканамічнай неабходнасьці ці палітычнай дабрачыннасьці?»
Жаліба: «Сапраўды, Расея ўжо пабудавала Балтыйскую трубаправодную сыстэму, каб перапампоўваць нафту без краінаў-транзытэраў і не залежаць ад іх. Але пакуль беларускі кірунак застаецца вельмі істотным, празь Беларусь ідзе на Захад значны працэнт расейскай нафты.
Зь іншага боку, Расея можа нагадаць, што Беларусь не выконвае ўмовы, якія ўзяла на сябе, калі атрымлівала крэдыты ад Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС. Беларусь павінна прадаваць маёмасьць штогод на 2,5 мільярда даляраў. Таму галоўны падтэкст нафтавай палітыкі Расеі — гэта ціснуць на Менск, каб ён пагадзіўся прадаць па танных цэнах „Нафтан“, „Гродна Азот“, Менскі завод колавых цягачоў, іншыя прадпрыемствы».
Цыганкоў: «Кірыл, а як вы адкажаце, у нафтавай палітыцы Расеі чаго больш — эканамічнай неабходнасьці ці вымушанай інтэграцыйнай дабрыні?»
Коктыш: «Гэта дабрыня, зьвязаная з палітычным разьлікам. Вам трэба нафта — добра. Але што вы дасьце ўзамен, пра якія актывы мы можам размаўляць? Гэта тая мова, якую будзе выкарыстоўваць лібэральная частка расейскага кіраўніцтва.
Калі прагучала лічба 23 мільёны тон, якіх патрабуе Беларусь, то варта адзначыць, што беларускія перапрацоўчыя магутнасьці трошкі меншыя. Гэта азначае, што Беларусь хоча гандляваць і сырой расейскай нафтай, а не нафтапрадуктамі. Расея будзе даваць магчымасьць Беларусі гэта зрабіць, каб набраліся пэўныя запазычанасьці, а потым будзе іншая размова, якім чынам Беларусь будзе гэтыя запазычанасьці закрываць. Такім чынам, гэтыя запазычанасьці выступаюць пэўнай гарантыяй да тых міжнародных дамоваў, якія падпісала Беларусь, і да тых праектаў, у якія яна ўступіла разам з Расеяй».

«Масква зараз залежыць ад тых геапалітычных праектаў, у якія ўваходзяць Расея і Беларусь»

Можна разьлічваць, што на бліжэйшыя год-два Беларусь можа падтрымліваць статус-кво — галоўным чынам за кошт Расеі
Акрамя таго, Беларусь сёньня можа прымаць удзел у барацьбе груповак у расейскім кіраўніцтве і нешта выгадваць на гэтым. Іншымі словамі, можна разьлічваць, што на бліжэйшыя год-два Беларусь можа падтрымліваць статус-кво — галоўным чынам за кошт Расеі».
Цыганкоў: «У чым кошт пытаньня? Беларусь заяўляе, што пра 21 мільён тон нафты з Расеяй ужо дамовіліся, але просіць і патрабуе 23 мільёны. Няўжо гэта настолькі прынцыпова?»
«Галоўны падтэкст нафтавай палітыкі Расеі — гэта ціснуць на Менск»
Жаліба: «Гэта вельмі важна. Адмыслоўцы падлічылі, што нашыя два нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы могуць перапрацаваць такую колькасьць нафты, 23 мільёны. Гэта дае магчымасьць экспартаваць беларускую нафту (якая здабываецца ў самой Беларусі). Мыта ад яе пойдзе ў беларускі бюджэт — як вядома, вывазное мыта ад продажу нафтапрадуктаў з расейскай сыравіны ідзе ў расейскі бюджэт.
Розьніца ў 2 мільёны тон нафты — гэта адпаведная страта валюты. У нас і так ужо адмоўнае гандлёвае сальда — пасьля таго як скончыўся бізнэс з растваральнікамі. Плюс Беларусь павінна ў 2013 годзе вярнуць пазыкаў на 3 мільярды даляраў. У выніку гэтых чыньнікаў могуць зноў пачацца праблемы з валютай».
Цыганкоў: «А вось калі задацца пытаньнем — чаму ўвогуле Расея пастаўляе сваю нафту на беларускія заводы? У гэтым чаго больш — эканамічнай неабходнасьці ці палітычнай дабрачыннасьці?»
Галоўны падтэкст нафтавай палітыкі Расеі — гэта ціснуць на Менск, каб ён пагадзіўся прадаць па танных цэнах „Нафтан“, „Гродна Азот“, Менскі завод колавых цягачоў, іншыя прадпрыемствы