Палестынскі лідэр памёр у Парыжы ў 2004 годзе, але прычына яго сьмерці застаецца спрэчнай.
Шмат хто ў арабскім сьвеце лічыць, што Арафат, першы кіраўнік палестынскай адміністрацыі, быў атручаны Ізраілем. Ізраіль рашуча адмаўляе абвінавачаньне.
Францускія судзьдзі распачалі справу аб забойстве сёлета ў жніўні, калі экспэрты са швэйцарскага інстытуту паведамілі, што выявілі сьляды радыеактыўнага рэчыва — палёнію — на адзеньні Арафата.
Сёньня ў Рамале труна Арафата была адчыненая і ўзятыя ўзоры парэшткаў. Яны перададзеныя швэйцарскім, францускім і расейскім экспэртам, якія зробяць іх незалежны аналіз у сваіх краінах.
Палестынскія ўлады забаранілі доступ СМІ на тэрыторыю ўсяго прэзыдэнцкага комплексу, дзе знаходзіцца магіла Арафата.
Чакалася, што сёньня адбудзецца ганаровае перапахаваньне парэштак з усімі вайсковымі ўшанаваньнямі, але магіла была зачыненыя адразу пасьля таго, як былі ўзятыя пробы.
Палёніем быў атручаны ў Лёндане ў 2006 годзе былы афіцэр расейскіх спэцслужбаў і жорсткі крытык Пуціна Аляксандар Літвіненка.
Палестынцы па-рознаму ставяцца да эксгумацыі іх былога лідэра. Адны мяркуюць, што яна дасьць магчымасьць дасьледаваць абставіны яго сьмерці і магчымага забойства, іншыя зыходзяць з рэлігійнага пункту гледжаньня, паводле якога эксгумацыя, адкрыцьцё магілы — гэта непавага да чалавека.
Пакуль ня ясна, калі вынікі дасьледаваньня ўзораў будуць вядомыя. Восем гадоў лічыцца гранічным тэрмінам для выяўленьня любых сьлядоў палёнію, які хутка распадаецца.
Арафат, які вёў палестынцаў да стварэньня незалежнай дзяржавы на працягу чатырох дзесяцігодзьдзяў, быў супярэчлівай фігурай.
У 1994 годзе ён быў уганараваны Нобэлеўскай прэміяй міру, разам з ізраільскімі кіраўнікамі Іцхакам Рабінам і Шымонам Пэрэсам за яго рух да міру паміж Ізраілем і палестынцамі.
Палестынскія крытыкі вінавацілі яго ў залішніх кампрамісах з Ізраілем і ў карупцыі.
Ізраіль абвінаваціў яго ў арганізацыі нападаў на ізраільскіх цывільных грамадзянаў і салдат. За два гады да яго сьмерці ізраільскія сілы трымалі Арафата ў аблозе ў ягонай рэзыдэнцыі ў Рамале.