Галасы цяпер лічацца амаль ува ўсіх 50 штатах, і Ромні пачынае траціць сваю перавагу. У Флорыдзе пакуль ідзе нароўні, а вось у Агаё Ромні выйшаў наперад.
Паводле папярэдніх вынікаў і экзыт-полаў, Абама да гэтага часу мае 167 галасоў электараў, у тым ліку 50 галасоў ад хісткіх штатаў Мічыган, Нью-Гэмпшыр, Пэнсыльванія і Вісконсын.
Прагнозы паказваюць, што Ромні на цяперашні момант атрымлівае 161 голас электараў, у тым ліку з Тэхасу, які мае 38 галасоў, а таксама са штатаў Юта, Луізіяна і Джорджыя.
Прэзыдэнт ЗША абіраецца не ўсенародным галасаваньнем, а ў выніку набраньня як найменей 270 з 538 галасоў прадстаўнікоў Электаральнай калегіі (электараў). Гэтая сыстэма была распрацаваная больш чым два стагодзьдзі таму аўтарамі Канстытуцыі ў якасьці кампрамісу паміж прыхільнікамі наўпроставага галасаваньня і тымі, хто хацеў, каб кіраўніка дзяржавы абіраў Кангрэс. Колькасьць электараў у кожным штаце роўная колькасьці дэпутатаў ад гэтага штату ў Кангрэсе, якая залежыць ад колькасьці насельніцтва ў штаце. Густанаселеная Каліфорнія мае 55 кангрэсмэнаў, адпаведна мае ў Калегіі 55 электараў. Рэдказаселеная Аляска мае ў Кангрэсе 3 прадстаўнікоў, а значыць усяго трох чалавек у Электаральнай калегіі. Амаль ува ўсіх штатах кандыдат, які набярэ бальшыню галасоў на ўсенародным галасаваньні, атрымае ўсе галасы электараў у дадзеным штаце. Электаральная калегія — рэч супярэчлівая, бо пры гэтай сыстэме прэзыдэнтам можа стаць кандыдат, які ва ўсенародным галасаваньні зойме другое месца. Гэтак здарылася ў 2000 годзе, калі Эл Гор набраў найбольш галасоў ва ўсенародным галасаваньні, аднак ня меў большасьці галасоў Электаральнай калегіі. Пераможцам быў абвешчаны Джордж Буш, які набраў 271 голас электараў, супраць 266 галасоў, аддадзеных за Гора.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама атрымаў ключавыя перамогі ў некалькіх так званых «хісткіх штатах», якія маглі б зьмяніць хаду прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1