Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама-Ромні — пакуль што 123:152


Людзі гледзяць ржэпартаж пра выбары ў мясцовасьці, пацярпелай ад урагану Сэндзі
Людзі гледзяць ржэпартаж пра выбары ў мясцовасьці, пацярпелай ад урагану Сэндзі

Паводле папярэдніх вынікаў і экзыт-полаў, а таксама вяшчальных сетак ЗША Ромні да гэтага часу атрымлівае 152 галасоў электараў.

Падлік галасоў вядзецца больш чым у палове штатаў Амерыкі, прэзыдэнт ЗША Барак Абама і кандыдат Рэспубліканскай партыі Міт Ромні сышліся ў жорсткай барацьбе за галасы выбарнікаў, каб вызначыць, хто будзе наступным прэзыдэнтам ЗША.

Паводле папярэдніх вынікаў і экзыт-полаў, а таксама вяшчальных сетак ЗША Ромні да гэтага часу атрымлівае 152 галасоў электараў, у тым ліку з Тэхасу, які мае 38 галасоў электараў, а таксама са штатаў, у тым ліку Тэнэсі, Луізіяна і Джорджыя.

Прагнозы паказваюць, Абама да гэтага часу атрымлівае 123 галасы выбарнікаў — у тым ліку 16 з хісткіх, як, напрыклад, штат Мічыган, — а таксама зь яго роднага штату Ілінойс і Нью-Ёрк, які мае 29 галасоў выбарнікаў.

Прэзыдэнт ЗША абіраецца не ўсенародным галасаваньнем, а ў выніку набраньня як найменей 270 з 538 галасоў прадстаўнікоў Электаральнай калегіі (электараў). Гэтая сыстэма была распрацаваная больш чым два стагодзьдзі таму аўтарамі Канстытуцыі ў якасьці кампрамісу паміж прыхільнікамі наўпроставага галасаваньня і тымі, хто хацеў, каб кіраўніка дзяржавы абіраў Кангрэс. Колькасьць электараў у кожным штаце роўная колькасьці дэпутатаў ад гэтага штату ў Кангрэсе, якая залежыць ад колькасьці насельніцтва ў штаце. Густанаселеная Каліфорнія мае 55 кангрэсмэнаў, адпаведна мае ў Калегіі 55 электараў. Рэдказаселеная Аляска мае ў Кангрэсе 3 прадстаўнікоў, а значыць усяго трох чалавек у Электаральнай калегіі. Амаль ва ўсіх штатах кандыдат, які набярэ бальшыню галасоў на ўсенародным галасаваньні, атрымае ўсе галасы электараў у дадзеным штаце. Электаральная калегія — рэч супярэчлівая, бо пры гэтай сыстэме прэзыдэнтам можа стаць кандыдат, які ва ўсенародным галасаваньні зойме другое месца. Гэтак здарылася ў 2000 годзе, калі Эл Гор набраў найбольш галасоў ва ўсенародным галасаваньні, аднак ня меў большасьці галасоў Электаральнай калегіі. Пераможцам быў абвешчаны Джордж Буш, які набраў 271 голас электараў, супраць 266 галасоў, адданых за Гора.

Па стане на 5 раніцы па беларускім часе, галасаваньне было скончана ў 39 з 50 штатаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG