Жыхары памежных тэрыторый упэўненыя, што пракурорскімі мэтадамі кантрабанду не пераможаш.
Асабліва жыхароў памежных тэрыторый зьдзівіла прапанова Гарадзенскай пракуратуры, каб адсяляць у судовым парадку далей ад мяжы тых, хто займаецца кантрабандай.
Пераважная большасьць гарадзенцаў, жыхароў навакольных вёсак і раёнаў езьдзяць у Польшчу, каб дарабіць да сваіх заробкаў і пэнсіяў, прывезьці таньнейшых харчоў, адзеньня, абутку, бытавой тэхнікі.
Ахвотных размаўляць на гэтую тэму няшмат. Людзі шчыра кажуць, што папросту баяцца. Тым ня менш некаторыя камэнтуюць прапанову Гарадзенскай пракуратуры.
Спадар: «Гэта тое самае, як у 17-м годзе: хто быў нікім, той стане ўсім. Хто тады прыйшоў да ўлады — той, хто нічога не рабіў. А тыя самыя кулакі, якія працавалі, круціліся, самі рабілі і людзям давалі працу — яны паехалі ў Сібір ці ў вязьніцы загінулі. Тое самае і ў нас ідзе да гэтага: экспрапрыяцыя, экспрапрыяцыя…»
Іншы спадар: «Я адмоўна да гэтага стаўлюся, бо тут усё жыцьцё чалавек жыве, нажывае, і кідаць гэта нельга. Я не магу сабе такога нават уявіць…»
Цяпер, паводле маіх суразмоўцаў, улады абмежавалі паездкі на ўласным аўта ў Польшчу толькі да аднаго разу на восем дзён. Але людзі імкнуцца скарыстаць і гэты шанец, бо на беларускія заробкі сям’і ня выжыць.
Спадар: «Каб ня Польшча, я наагул ня ведаю, як бы нашыя людзі жылі. Я практычна ўсё купляю ў Польшчы — усё. Нармальнае мяса там каштуе ў два разы таньней. У прыгранічнай Кузьніцы — гэта вёска — там ня кожны паляк пойдзе працаваць за 1 тысячу злотых, а гэта больш чым 300 даляраў. А ў нас Горадня — вялікі прамысловы горад, у нас бы за гэтыя грошы кожны пайшоў працаваць».
Ніхто з суразмоўцаў не адмаўляе, што за мяжу езьдзяць і так званыя кантрабандысты. Праўда, пра гэта большасьць ня хоча гаварыць. Людзі кажуць, што, едучы ў Польшчу, запраўляюць саляркай машыны на дзяржаўных запраўках, плацяць за гэта грошы, ня крадуць і не падманваюць дзяржаву. На іх думку, дзяржава сама стварае ўмовы для кантрабанды.
Спадар: «Дайце людзям зарабіць тут, і ніхто з тымі цыгарэтамі ці той саляркай у Польшчу не паедзе. Дайце людзям тут нармальны заробак».
Свае аргумэнты выказвае яшчэ адзін спадар: «У мяне 502 тысячы крэдыт, плюс 160 тысяч былі камунальныя, і застаецца з заробку сто даляраў — як на іх пражыць?»
У аднаго з суразмоўцаў я пацікавіўся — ці ўдасца пракурорскімі мэтадамі перамагчы кантрабанду?
Спадар: «Пакуль ёсьць такая розьніца ў цэнах у Польшчы і ў нас — такімі мэтадамі нічога не даб’есься…»

Тое самае, як у 17-м годзе: хто быў нікім, той стане ўсім. І ў нас ідзе да гэтага: экспрапрыяцыя, экспрапрыяцыя