Самай вострай праблемай у пасьляваенным Менску была жыльлёвая. Кватэраў у разбураным горадзе не хапала нават супрацоўнікам НКВД. Даводзілася месяцамі чакаць чаргі ў інтэрнатах і гасьцініцах. Калі абураныя чэкісты зьвярталіся па дапамогу да свайго наркама, той карцінна разводзіў рукамі:
Нэ магу, кацо. Як камуніст камуністу кажу: сам ня маю кватэры ў Менску.
I гэта была праўда — калі можна ўжыць такое слова ў адносінах да Лаўрэнція Цанавы, які са сьнежня 1938-га па кастрычнік 1951-га працягваў у Беларусі крывавую справу Піляра, Рапапорта, Ляплеўскага, Малчанава, Бермана, Наседкіна.
З АНКЕТЫ ГЕНЭРАЛ-ЛЕЙТЭНАНТА ЦАНАВЫ Л. Ф.:
1900 г. н., бацька — селянін-бядняк, адукацыя — сельскае вышэйшае пачатковае вучылішча, агульнаадукацыйныя курсы ў Тыфлісе. З 1921 году на працы ў органах ЧК, пракуратуры, кампартыі Грузіі, на кіраўнічых гаспадарчых пасадах. З канца 1938-га — наркам унутраных справаў Беларусі. Пад час вайны камандаваў Асобым аддзелам Заходняга, потым Цэнтральнага франтоў, зьяўляўся намесьнікам камандуючага 2-га Беларускага фронту.
Вартаўніца адамкнула дзьверы, і я ўвайшоў у тое, пра што Цанава казаў «няма кватэры» — двухпавярховы каменны палац у лесе ў Сьцяпянцы. Столь ужо безь ляпных аздабленьняў, няма крышталёвых люстраў, карціны са сьцен перавандравалі ў музэі, зьніклі раскошныя дываны, на кухні гатуюць абеды не на трох, а больш чым на сто чалавек адразу — потым тут быў дзіцячы сад-санаторый. Няма вышэзнай агароджы, вартавых сабак, даўно здох горны казёл...
«Цанава ў Беларусі быў фэадалам», — так ацанілі дзейнасьць былога члена бюро ЦК КП(б)Б на пленуме ў Менску, які ў ліпені 1953 году абмяркоўваў пастанову ЦК КПСС аб «шпіёне імпэрыялістычных разьведак» Лаўрэнціі Берыі. Члены беларускага ЦК выходзілі на трыбуну і выкрывалі асабістага сябра Берыі, які ў гэты час ужо знаходзіўся ў турме.
Варта Цанаву было трапіць пад дождж, а ў газэтах абяцалі сонца — і ён забараняў друкаваць зводку надвор’я, абураліся камуністы; безь ягонай візы нельга было зьмяшчаць рэпартажы пра футбол, які ён апякаў; вадзіцель машыны, які пасьмеў абагнаць ягоны легкавік, начаваў у пастарунку; калі інструктар гаркаму партыі прынес яму запрашэньне на нейкі сход за нумарам 9 ці 10, Цанава патрабаваў звольніць інструктара — такі вялікі нумар зьневажаў ягоную годнасьць; наркаму назалялі камары — і на ягоны загад у Сьцяпянцы засыпалі цэлую сажалку...
Не адставалі ад гаспадара і падначаленыя. Калі ў начальніка Віцебскага ГБ Прохарава, заўзятага галубятніка, зьнік голуб, уся гарадзкая міліцыя была паднятая на ногі, ачэплены рабочы квартал, і птушку знайшлі — паміж тысячаў іншых. Цанава не даваў у крыўду свае кадры: калі ў начальніка Гарадзенскага ГБ Фралова ўзьнік канфлікт зь першым сакратаром абкаму С. Прытыцкім, дык пасаду мусіў пакінуць Прытыцкі; гэтаксама ўцякалі з рэспублікі іншыя партыйныя кіраўнікі, якіх ён неўзьлюбіў. Пра лёс беспартыйных грамадзянаў, аднак, на пленуме ня ўзгадвалі...
Пару гадоў да гэтага члены бюро ЦК КП(б)Б інакш ацэньвалі дзейнасьць Цанавы ў Беларусі. У характарыстыцы, зацьверджанай на бюро, гаворыцца:
«Узначальваючы МГБ БССР, т. Цанава правёў значную работу па выяўленьні і ліквідацыі шпіёнска-дывэрсійнай агентуры нямецка-фашысцкай і іншых замежных разьведак, па разгрому контррэвалюцыйнага нацыяналістычнага падпольля, падпольных арганізацыяў беларуска-нямецкіх нацыяналістаў і бандыцкіх тэрарыстычных групаў. Т. Цанава ў кіраўніцтве органамі ГБ прынцыповы, патрабавальны, праяўляе вялікую настойлівасьць, працаздольнасьць, выхоўвае кадры чэкістаў у духу бальшавіцкай партыйнасьці».
У 1938 годзе Берыя мяняў кадры Яжова па ўсёй краіне. Цанава некалі служыў пад ягоным кіраўніцтвам у ОГПУ Грузіі, праўда, прозьвішча ягонае тады было іншае — Джанджгава. Пры прызначэньні ў Менск, паводле расказаў самога наркама, Лаўрэнці Першы быццам параіў былому падначаленаму зьмяніць прозьвішча, маўляў, у Беларусі ня вымавяць такое прозьвішча. Пазьней, аднак, высьветлілася, што прычына была іншая. Пад час грамадзянскай вайны Джанджгава камандаваў чэкісцкай часткай і скраў дзяўчыну з горнага сяла. Калі вяскоўцы пайшлі яе вызваляць, ён пасек іх з кулямёту. Узьнік страшэнны шум, трэба было прымаць меры, і Берыя схаваў падначаленага. Потым яго перакінулі на гаспадарчую працу. У другой палове 30-х гадоў ён працаваў у наркамземе, намесьнікам начальніка лімонна-мандарынавага трэсту, потым начальнікам Калхідбуду.
Былы шэф, які ўзначаліў НКВД СССР, выклікаў Цанаву ў Маскву і адтуль паслаў наводзіць парадак ва ўнутраных справах Беларусі. Папярэднікі, наркамы Берман і Наседкін, пакінулі Цанаву надзвычайную спадчыну: хапун крывавым грэбнем ірваў вёску і горад, былі арыштаваныя практычна ўсе ўладальнікі высокіх кабінэтаў у Менску, прарэджанае мясцовае начальства, крытыя грузавікі ўжо больш за год па начах хадзілі на Курапаты.
Не спыніўся іх паток і з прыездам у Менск Панцеляймона Панамарэнкі і Лаўрэнція Цанавы. Ужо ў 1940-м заслугі наркама ва ўнутраных справах Беларусі былі ацэненыя першым ордэнам Леніна. Пасьля таго, як часткі Чырвонай Арміі разам з гітлераўцамі правялі парад пераможцаў у Берасьці, Цанава заняўся разгортваньнем апарату НКВД і сеткі даносчыкаў у Заходняй Беларусі. Палонныя польскія афіцэры пад аховай канвою НКВД адпраўляліся ў лягеры Поўначы, Сібіры, але найбольшая частка канцэнтравалася ў Катыні.
Разьбіраліся зь Вільняй, вяліся арышты тых, хто супрацоўнічаў з польскімі ўладамі, а таксама тых, хто зь імі змагаўся — членаў розных партыяў, нацыянальных арганізацыяў, у тым ліку сваяцкай КПЗБ. Усе гэтыя апэрацыі праводзіліся пад наглядам наркама ўнутраных справаў.
Цанаву выпала і праца па чыстцы кадраў самога НКВД — многія чэкісты прайшлі праз той самы канвэер, які нядаўна раскручвалі.
Калі пачалася вайна, энкавэдысты ліхаманкава пакавалі свае архівы і перапраўлялі далей ад лініі фронту. Адных вязьняў расстрэльвалі на месцы ў турмах, іншых тэрмінова зганялі ў калёны і вялі на Ўсход. Канваіры мелі загад: у «выпадку немагчымасьці забясьпечыць ахову кантынгенту» — расстрэльваць вязьняў на месцы. Вядомыя выпадкі, калі канваіры, махнуўшы рукой на інструкцыю, адпускалі людзей. Аднак большасьць лягла ў зямлю, як гэта адбылося з калёнамі арыштаваных, якіх эвакуявалі зь Літвы: толькі ля дарогі на Чэрвень былі расстраляныя многія сотні няшчасных.
Асобыя аддзелы, якімі камандаваў Цанава на Заходнім, а потым Цэнтральным франтах, працягвалі рабіць тое самае, што рабілі энкавэдысты ў мірны час: ваявалі супраць свайго народа. Супраць салдатаў і афіцэраў, якія патрапілі ў акружэньне, супраць тых, хто вёў «паражэнскія размовы» — напрыклад, згадваў лёзунг аб вайне на чужой тэрыторыі і малой крывёй...
За сваю дзейнасьць Цанава быў узнагароджаны яшчэ двума ордэнамі Леніна і амаль трыццацю іншымі ордэнамі і мэдалямі. Калі меркаваць па ўзнагародах, гераічны сьмершавец праявіў надзвычайны талент палкаводца: тры ордэны Суворава, два — Кутузава, ён атрымаў узнагароды за абарону Масквы, Каўказа, вызваленьне Варшавы і ўзяцьце Кёнігсбэргу, а таксама фарсіраваў Одэр, хадзіў у рэйды з партызанамі, меў баявыя заслугі перад Манголіяй і Тувінскай рэспублікай, і, апроч таго, доблесна працаваў у тыле.
У характарыстыцы, зацьверджанай бюро ЦК, гаворыцца, што Цанава «актыўна ўдзельнічаў у працы ЦК КП(б)Б у справе разьвіцьця партызанскага руху».
Спэцгрупы, падрыхтаваныя НКВД, закідваліся ў нямецкі тыл для арганізацыі супраціву. Іх вызначала бязьлітаснае стаўленьне да мясцовага насельніцтва, якое спачатку не сьпяшалася на абарону савецкай улады, не хацела рызыкаваць сем’ямі, ісьці ў лес. Узаемныя падазрэньні, сачэньне адзін за адным, даносы, беспадстаўныя арышты і расстрэлы на месцы, зьдзекі над мірным насельніцтвам — усе гэтыя партыйна-энкавэдысцкія парадкі крывавай цьвільлю пакрылі партызаншчыну, густа нашпігаваную «асабістамі».
Ды пра тое дарма шукаць зьвестак у афіцыйнай гісторыі партызанскага руху. У ёй прозьвішча Цанавы нават ня згадваецца, хоць менавіта пад ягоным аўтарствам у 1949 годзе выйшла першае поўнае апісаньне партызанскага руху ў Беларусі ў двух тамах пад назвай «Всенародная партизанская война в Белоруссии против фашистских захватчиков».
Тэкст пісалі за наркама, вядома ж, «літрабы» — так скарочана і дакладна называлі літаратурных работнікаў, якія абслугоўвалі ласае на пісьменьніцкія ляўры начальства. У аснову кнігі быў пакладзены радасны прынцып, адлюстраваны ў наступным узоры «фальклёру»:
А на нашай на гары
Вырасьлі два дубіка.
Сталін кажа ў Маскве,
Чуе ўся рэспубліка!
З прычыны бібліяграфічнай рэдкасьці выданьня прывядзем некалькі назваў разьдзелаў:
«Призыв товарища Сталина к всенародной Отечественной войне», «Партия большевиков — организатор всенародной борьбы и побед», «Коммунистическая партия (большевиков) Белоруссии во главе своего народа», «Колхозы — большевистская крепость», «Сталинская дружба народов Советского Союза нерушима».
Было ў кнізе сказана і пра «подлое предательское лицо белорусских националистов», але толькі мімаходзь, каб не псаваць карціну ўсенароднай адзінадушнасьці.
Сярод бесталковага нагрувашчаньня прыкладаў сапраўдных і прыдуманых нямецкіх зьверстваў ды бальшавіцкага гераізму — абавязковыя напаміны пра тое, што беларускі народ штохвілінна адчуваў геніяльны бацькоўскі клопат вялікага Сталіна і паплечнікаў.
«Выконваючы ўказаньні правадыра, верныя вучні Леніна і паплечнікі таварыша Сталіна Георгі Максімавіч Малянкоў і Лаўрэнці Паўлавіч Берыя з пачатку Айчыннай вайны аказвалі велізарную практычную дапамогу ў справе арганізацыі і далейшага разгортваньня партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі».
15 ліпеня 1953 году загадам Галоўліту БССР № 143 было прадпісана
«канфіскаваць зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня і кнігагандлю частку першую кнігі Цанавы Л. Ф. „Усенародная партызанская вайна ў Беларусі супраць фашысцкіх захопнікаў“, Менск, 1950 г., 10.000 асобнікаў, 342 ст.»
Канфіскацыі падлягалі і 60.000 асобнікаў двухтомніка на расейскай мове. У канцы ліпеня 1953 году зь менскага ў маскоўскі ЦК была накіраваная тэлеграма з просьбай пазбавіць Цанаву паўнамоцтваў дэпутата Вярхоўнага Савету СССР і БССР. Яшчэ праз два тыдні пленум ЦК КПБ пазбавіў паўнамоцтваў дэпутата Вярхоўнага Савету БССР і Лаўрэнція нумар адзін — Берыю.
Задоўга да гэтых падзеяў, у кастрычніку 1951-га, Цанава пакінуў Беларусь. Ён перабраўся ў Маскву, на пасаду намесьніка міністра дзяржбясьпекі Абакумава. Але затрымаўся на Лубянцы нядоўга: яго ўцягнула ў тую самую мясарубку, куды ён запіхваў іншых.
Комплекс будынкаў у Менску, дзе месьціцца міліцыя і КГБ, быў пабудаваны пасьля вайны пад непасрэдным кіраўніцтвам тады ўжо міністра ўнутраных справаў БССР Цанавы (у сакавіку 1946-га НКВД было перайменаванае ў МУС). Дом з гадзіньнікам насупраць таксама прызначаўся для работнікаў органаў, так што без жыльля чэкісты хадзілі нядоўга.
Цанава тлумачыў такое разьмяшчэньне кватэр для супрацоўнікаў спэцыфікай працы — часта даводзіцца працаваць па начах, зручна дабірацца. Некаторыя будаўнічыя матэрыялы дастаўляліся проста з Каўказу. Расказваюць, калі залівалі фундамэнт, Цанава зьняў і кінуў туды сваю генэральскую папаху.
Фундамэнт атрымаўся надзейны.
Чытаць далей
У другой палове 80-х, на пачатку гістарычнай галоснасьці, у беларускім друку шмат пісалі пра лёсы двух кіраўнікоў Беларусі, чыё жыцьцё абарвалася ў 1937 годзе — старшыню ЦВК Аляксандра Чарвякова і старшыню Саўнаркаму Мікалая Галадзеда.
Яны ўніклі сьледзтва, суда і расстрэлу, скончыўшы самагубствам. Чарвякоў застрэліўся у сваім кабінэце пад час XVI зьезду кампартыі Беларусі, Галадзед выкінуўся з вакна будынку НКВД у Менску пасьля арышту. Зрэшты, гэта былі вэрсіі, якія адны гісторыкі прымалі, іншыя адмаўлялі, сьцьвярджаючы, што Чарвякова застрэлілі, а Галадзеда выкінулі з вакна самі энкавэдысты. Аднак архіўныя знаходкі дазваляюць больш пэўна гаварыць пра акалічнасьці сьмерці Мікалая Галадзеда...
Прыродныя бальшавікі
Тайная вячэра
«За кіпучай чэкісцкай работай».
Пеможцы сацспаборніцтва
Баліць чэкісцкае сэрца
Лісты на «волю»
195 прозьвішчаў катаў

ТАЙНА СЬМЕРЦІ ХАРОШЫХ КАМУНІСТАЎ