Адбылося так, як і павінна было адбыцца ў Савецкай краіне — ён ні ў чым не вінаваты і зноў на волі. Памылка выпраўленая. Перажытае хацелася забыць, як дурны сон. Аднак ішлі дні, тыдні, і чамусьці нічога не забывалася, наадварот, у памяці ўставалі імёны і прозьвішчы, пабачанае і пачутае не давала спаць. Трэба напісаць, расказаць пра тое, што робіцца — але каму? Чарвякова даўно пахавалі, Галадзеда таксама няма, усё кіраўніцтва рэспублікі памянялася, новыя твары нічога не гаварылі... Можа, Надзеі Грэкавай, чыё прозьвішча нядаўна стала зьяўляцца на першых старонках газэт?
Ёй толькі дваццаць восем гадоў, былая швачка, і ўжо — сакратар ЦК і адначасна старшыня Вярхоўнага Савету БССР. Усё ж такі жанчына, здаецца, першая на такой пасадзе... Яна толькі што заняла кабінэт свайго папярэдніка, ворага народа, арыштаванага і расстралянага, і, хутчэй за ўсё, ня ведае, што адбываецца. Так, пісаць варта ёй — жанчына ня можа не зразумець чужой бяды. Узяць хоць бы выпадак з Марыяй Рабкоўскай — яе выпусьцілі пасьля году сьледзтва, але ў кватэры жылі чужыя людзі, рэчаў не было, невядома, куды зьнік адзіны сын, сухоты ірвалі грудзі...
Вырашана, — Грэкавай. Ён абмакнуў пяро, падсунуў аркуш і вывеў зьверху імя і пасаду адрасата. Пра сваю справу ён ня будзе пісаць ні слова, імя і адрас пазначаць ня стане — хто яго ведае, як яно можа павярнуцца. Такога давялося пабачыць, што...
У сэктары рэгістрацыі пошты ЦК КП(б)Б ананімны ліст зарэгістравалі ў апошні дзень 1938 году, 31 сьнежня. На вуліцах ляжаў сьнег, у дамах стаялі упрыгожаныя ёлкі, да сьвяткаваньня чарговага году камуністычных перамогаў рыхтаваліся савецкія людзі. Навагодняе пасланьне ў ЦК пачыналася зусім не па-навагодняму:
«Я, як савецкі грамадзянін, лічу сваім абавязкам паведаміць Вам аб пабачаным і пачутым у Менскай турме НКВД. Каб ня быць галаслоўным, і каб гэтая заява не насіла характар плёткі, я буду пазначаць прозьвішчы асобаў пацярпелых, пра якіх мне вядома».
Далей — толькі факты:
«Такушэвіч Канстанцін Мікалаевіч, білі на допытах і катавалі, яму пад пазногці запускалі голкі, зрывалі пазногці, пры катаваньні атрымаў больш чым 50 ранаў, 49 дзён ляжаў у шпіталі, пасьля катаваньняў рабілі апэрацыю на плячы. Заявіў сьледчаму, што піша хлусьню, на што сьледчы яму сказаў: „пішы, мне ўсё роўна“.
Кіберніка на допытах білі. Ён сказаў сьледчаму: „Як вы мяне абвінавачваеце ў шпіянажы, я ж быў партызан“. На гэта сьледчы яму сказаў: „Ах ты, польская морда, а хто цябе клікаў у партызаны!“
Яноўскі Уладзімір Іванавіч. Білі і дапытвалі безупынна на працягу 15 сутак. Яго прымусілі ўцягнуць шмат нявінных людзей. Каб выклікаць пракурора, ён мусіў абвясьціць галадоўку.
Раўноўскі Мірон Максімавіч. Апраналі ўтаймавальную кашулю і супрацьгаз і білі, садзілі на робрышка крэсла, у задні праход устаўлялі ножку крэсла. Сьледчы прапаноўваў яму пісаць пра які-небудзь шпіянаж на выбар, альбо польскі, альбо японскі.
Лаймана Карла Іванавіча на допытах білі, прымушалі пісаць хлусьню. Каб выклікаць пракурора, мусіў абвясьціць галадоўку. Галадаў шэсьць дзён, але пракурора не дамогся.
Разумоўская Ганна Аронаўна — пры допытах лаялі „жыдоўская морда“.
Разанава Люся. Катавалі, садзілі на так званае фашыстоўскае крэсла, гэта такое крэсла спэцыяльнае, на якім чалавек трымаецца на згібах каленаў, а ўсё тулава вісіць уніз галавой. Білі, пакуль не пайшла горлам кроў. Такіх прыкладаў можна прывесьці тысячы».
Ён забыўся паставіць кропку пасьля апошняга сказу. Падобных прыкладаў можна прывесьці тысячы... Ды хто будзе чытаць пра тысячы. У яго толькі чатыры аркушы з вучнёўскага сшытку па арыфмэтыцы. Папера рыхлая, і сталёвае пяро часам ірве яе, але почырк у яго разборлівы, павінны разабраць:
«Паводле расказаў вязьняў спэцыяльнага корпусу, там іх прыходзілі біць у камэру, прычым прымушалі адных арыштаваных біць іншых. Прымушалі ўсю камэру аправіцца на парашу, а аднаго накрывалі коўдрай над парашай і прымушалі дыхаць на працягу некалькіх гадзінаў.
Седзячы ў камэры, мы ня раз чулі крык сьледчага: „Рукі па швах, прыступай да справы!“ — і пачыналася жудаснае зьбіваньне. Мы налічылі 70 удараў, жахліва было паверыць, што гэта перажывае жывы чалавек. Для зьбіваньня ўжывалі гумовыя шлангі, жгут, спэцыяльна зьвіты з электрадроту, кіі. Для катаваньняў былі спэцыяльныя зэдлікі з колам, на якія садзілі людзей і разрывалі прамежнасьці паміж заднім праходам і полавым органам. Мужчын білі па полавых органах. Палілі цела папяросай, запалкамі і сьвечкай. Было электрычнае крэсла, на якое садзілі людзей».
Ён зрабіў паўзу, але забыўся на пяро, і на паперы вырасла чарнільная пляма. Так, у менскай турме цьвёрда сьледавалі запавету Леніна пра тое, што сапраўдным камуністам немагчыма стаць, не засвоіўшы ўсяго багацьця чалавечых ведаў. Тут засвоілі: ад сярэднявечнага саджаньня на кол да апошняга дасягненьня цывілізацыі — электрычнага крэсла. Няхай Грэкава ўведае ўсё пра «перадавыя» прыёмы працы камуністаў з НКВД:
«Білі „брыгадным спосабам“, калі на аднаго арыштаванага налятала брыгада з 8-6 чалавек, зьбівалі да непрытомнасьці, выцягвалі ў калідор, аблівалі вадой і зноў пачыналі біць. Былі выпадкі, калі на допытах забівалі. Усяго не напісаць...»
Так, усяго не напісаць. Ён ня стаў прыводзіць іншыя прыклады і не пакінуў свайго імя. Выйшаў на засьнежаную менскую вуліцу, пайшоў на прыпынак, прыехаў у цэнтар, каб там апусьціць ліст у паштовую скрынку — і зьнік, зьліўся зь безыменнай масай былых і будучых ахвяраў.
У ЦК да ананімных лістоў ставіліся ўважліва, крытыка і самакрытыка заахвочваліся. Але гэты быў яўным паклёпам на органы і не заслугоўваў сур’ёзнай увагі. Да Надзеі Грэкавай ліст патрапіў ужо ў новым, 1939 годзе, і ад яе без усялякай рэзалюцыі быў адпраўлены ў архіў, дзе і праляжаў больш за паўстагодзьдзя, пакуль яго не прачыталі зноў...
Праўда, ня ўсе скаргі пад Новы год былі ананімныя. Некаторыя падпісваліся, як былы каваль, чырвонаармеец, міліцыянэр Райхліновіч, колішні вязень Менскай турмы НКВД.
«У лістападзе 1937 году мяне прывялі а 1-й гадзіне ночы на допыт і пачалася расправа. Я быў зьвязаны ва ўтаймавальнай кашулі і зьбіты да страты прытомнасьці. У сьнежні нада мной зрабілі інсцэніроўку абразаньня. А 2-й гадзіне ночы пры допыце мне прапанавалі спусьціць нагавіцы, каб зрабіць абразаньне. Я не пагадзіўся, але пасьля жорсткага зьбіваньня спусьціў нагавіцы, і адзін са сьледчых выняў нож і прымусіў, каб я полавы орган паклаў на табурэтку, але я гэтага не зрабіў, і тады яны схапілі мяне за полавы орган і пачалалі цягаць па пакоі да страты прытомнасьці».
Як вынікала зь ліста Райхліновіча, ня ўсе савецкія людзі сустракалі Новы Год разам зь сябрамі і сваякамі — некаторыя працавалі, працягвалі будаваць камунізм. Аўтар ліста прыводзіць дэталі гэтага будаўніцтва:
«На наступны допыт на Новы год, г. зн. 1 студзеня 1938 году, мяне выклікалі на допыт таксама роўна а 2-й ночы, прымусілі стаяць на зважай, і адзін зь іх стаў на зэдлік і пачаў мачыцца мне ў вуха. У гэтым жа месяцы таксама а 1-й гадзіне ночы пры 30-градусным марозе пры знарок адчыненых вокнах і дзьвярах мяне распранулі да адной кашулі, налілі за каўнер 2 графіны вады і прымусілі сядзець да 2 гадзінаў раніцы. На мне абсалютна ўся вопратка зьмерзла, я зьмерз да страты прытомнасьці. Дадам, што сьледчы Высоцкі, які мяне зьбіваў і зьдзекваўся нада мною, прымушаў мяне стаяць на зважай, трымаць тоўстую кнігу эвангельля, хрысьціцца і маліцца. Гэта працягвалася 6 месяцаў...»
Райхліновіча асудзілі на тры гады лягераў, празь сем месяцаў пасьля многіх скаргаў справу перагледзелі і яго вызвалілі — інвалідам, без кватэры, бяз сродкаў на жыцьцё. У адрозьненьне ад незьлічоных іншых ахвяраў, ён змог напісаць і паслаць сваю скаргу, яна была акуратна падшытая і праляжала ў партархівах больш за паўстагодзьдзя.
А вось паведамленьне з турмы НКВД у прамысловым раёне Гомеля было напісанае на блянку абкаму партыі і таму, мабыць, было прачытанае ў ЦК. Тым больш, што праверка скаргі зьняволенага Цімохава праводзілася на даручэньне самога ЦК. Сакратар абкаму Жыжанкоў дакладаў:
«Пра факты фізычнага альбо маральнага насільля над зьняволенымі з боку работнікаў турмы мною, шляхам абыходу камэраў, было зробленае апытаньне зьняволеных, якія заявілі, што ніякіх скаргаў на дрэннае абыходжаньне ня маюць. Ліст Цімохава па сутнасьці зьяўляецца ілжывым».
Аднак пасьля гэтага Жыжанкоў паведамляе пра некаторыя іншыя факты турэмнага жыцьця ў Гомелі: «1. У камэрах назіраецца неймаверная скучанасьць. Так, у жаночай камэры памерам 12 кв. мэтраў знаходзіцца 10 чалавек; мужчынская камэра памерам 80-100 кв. мэтраў, утрымліваецца 114 чалавек, нары ў два ярусы. Ва ўсёй астатняй турме адсутнічаюць ложкі, зьняволеныя месьцяцца на падлозе на рэчах. 2. Адсутнічаюць лыжкі (на дзесяць чалавек адна лыжка), зусім няма кубкаў. 3. Прагулкі замест 1 гадзіны даюцца на 10 хвілінаў, разам з часам выхаду з камэры і вяртаньня».
Зьвярнуўся ў партыйныя органы і былы начальнік Магілёўскай турмы НКВД Кісялёў, які прыводзіў дэталі рэжыму ў падначаленай яму ўстанове. Там кіраўніцтва НКВД патрабавала
«даваць арыштаваным рэдкі суп і падсыпаць туды болей солі і, апроч таго, у камэру, разьлічаную на 5 чалавек, сажаць 25-30, матывуючы тым, што арыштаваныя ў нас адчуваюць сябе, як у доме адпачынку, атрымліваюць добры густы і тлусты суп і сядзяць вольна, і таму сьведчаньняў ад іх ніколі не даб’есься, а пасадзіць іх чалавек 30 у камэру, даць суп перасолены, а потым на допыце ня даць вады, вось тут яны будуць прызнавацца...»
I прызнаваліся — у тым ліку й тыя, каму турэмнае жыцьцё арыштаваных здавалася домам адпачынку. Дакладна невядомы лёс былых сьледчых у справе Райхліновіча, былых начальнікаў турмаў НКВД у Магілёве ды Гомелі.
Дакладна вядомы лёс адрасата лістоў зь Менскай турмы НКВД Надзеі Грэкавай. Яна не адказвала на падобныя допісы і каля васьмі гадоў займала пасаду старшыні Вярхоўнага Савету БССР, была сакратаром абкаму партыі ў Расеі, да пэнсіі знаходзілася на высокай кіраўнічай рабоце ў Маскве. Яе імя ёсьць і, відаць, будзе ва ўсіх энцыкляпэдыях і даведніках па гісторыі Беларусі.
Гэта будзе няпоўная гісторыя безь лістоў з турмаў НКВД БССР. Праўда, і адрас, на які пісалі свае скаргі арыштаваныя, воляй ніяк не назавеш...
Далей чытайце.
«Празьмерная стомленасьць, болі ў раёне сэрца », — запісвалі лекары паказаньні чарговага пацыента. Той расказваў, што апошнія пяць гадоў рэгулярна прымае душ Шарко, а таксама цыркулятарны, вэерны, дажджавы, сасновыя ванны, але ўсё роўна адчувае перастому.
— Трэба берагчы сябе, таварыш наркам, Вы патрэбныя партыі. Вось выпішам рэцэпт, адпачніце, а потым зноў, калі ласка, да нас на абсьледаваньне.
Барыс Давыдавіч Берман, а такое было імя пацыента, які наведаў паліклініку санітарнага аддзелу НКВД 13 сьнежня 1937 году, больш да лекараў не прыйшоў: праз тыдзень, да 20-й гадавіны ЧК, наркам атрымаў ордэн Леніна за ўдарнае выкрыцьцё ворагаў народу ў Беларусі, а потым быў адкліканы ў Маскву, дзе ад перастомы і боляў у сэрцы лячылі куляй у патыліцу...
«За кіпучай чэкісцкай работай»

БАЛІЦЬ ЧЭКІСЦКАЕ СЭРЦА