«А дзе можна пабачыць імёны тых, хто расстрэльваў, і што зь імі?» Гэта быў першы сёньня камэнтар да артыкулу: «У Менску адзначаць 75-ю гадавіну масавага расстрэлу нацыянальнай эліты».
Пятнаццаць год таму я апублікаваў кнігу «За кіпучай чэкісцкай работай», якая мела падзагаловак «З жыцьця катаў». Кніга была прысьвечана не ахвярам, а, як вынікае з падзагалоўку, тым, хто арыштоўваў, дапытваў, выносіў прысуды і расстрэльваў. Там падрабязна разьбіраўся лёс аднаго героя ЧК, Макара Гарбачэўскага (чэкіст з 1930, па вушы ў крыві, ён заплаціў за злачынствы партбілетам — у 1961 выключылі з партыі), разглядалася ўнутранае жыцьцё НКВД у Менску (нешта накшталт Садома і Гаморы ў тэрарыюме), дасьледаваўся мэханізм цэнзуры (сьпіс выдадзеных у Беларусі кніг, якія прадпісвалася спаліць паводле загаду № 33 Галоўліту БССР ад 3 чэрвеня 1937 году, займаў дванаццаць старонак і налічваў 421 пазыцыю. На самой справе выданьняў і твораў, якія належала спапяліць, было ў некалькі разоў больш. Супраць 53 прозьвішчаў стаяла пазнака: «усе творы»).
Кнігу завяршаў сьпіс, які зьяўляецца адказам на пытаньне пра імёны катаў. Гэта імёны, якія згадваліся ў кнізе. Я зьбіраў іх тады па радку, па літары з успамінаў, архіўных дакумэнтаў, газэтных публікацыяў. Сьпіс далёка няпоўны, канечне. Поўны па-ранейшаму ў архіве.
Не прападзе, будзем спадзявацца. А пакуль — некаторыя прозьвішчы
курапатчыкаў.
Сьпіс супрацоўнікаў НКВД БССР паводле стану на 1937 год
Па парадку ідуць наступныя зьвесткі (калі вядомыя): прозьвішча, імя, імя па-бацьку, год нараджэньня, год паступленьня ў органы ЧК-ОГПУ-НКВД, пасада, месца службы (калі не пазначана — Менск). Ва ўмовах закрытасьці архіваў зьвесткі носяць вымушана фрагмэнтарны характар. Да прыкладу, у сьпісе фігуруюць толькі 8 з 54 супрацоўнікаў 4-га сакрэтна-палітычнага аддзелу наркамату, 17 з 90 начальнікаў райаддзелаў НКВД, невялікая крыха опэрупаўнаважаных, якія непасрэдна арыштоўвалі, дапытвалі і катавалі.
Пятнаццаць год таму я апублікаваў кнігу «За кіпучай чэкісцкай работай», якая мела падзагаловак «З жыцьця катаў». Кніга была прысьвечана не ахвярам, а, як вынікае з падзагалоўку, тым, хто арыштоўваў, дапытваў, выносіў прысуды і расстрэльваў. Там падрабязна разьбіраўся лёс аднаго героя ЧК, Макара Гарбачэўскага (чэкіст з 1930, па вушы ў крыві, ён заплаціў за злачынствы партбілетам — у 1961 выключылі з партыі), разглядалася ўнутранае жыцьцё НКВД у Менску (нешта накшталт Садома і Гаморы ў тэрарыюме), дасьледаваўся мэханізм цэнзуры (сьпіс выдадзеных у Беларусі кніг, якія прадпісвалася спаліць паводле загаду № 33 Галоўліту БССР ад 3 чэрвеня 1937 году, займаў дванаццаць старонак і налічваў 421 пазыцыю. На самой справе выданьняў і твораў, якія належала спапяліць, было ў некалькі разоў больш. Супраць 53 прозьвішчаў стаяла пазнака: «усе творы»).
Кнігу завяршаў сьпіс, які зьяўляецца адказам на пытаньне пра імёны катаў. Гэта імёны, якія згадваліся ў кнізе. Я зьбіраў іх тады па радку, па літары з успамінаў, архіўных дакумэнтаў, газэтных публікацыяў. Сьпіс далёка няпоўны, канечне. Поўны па-ранейшаму ў архіве.
Не прападзе, будзем спадзявацца. А пакуль — некаторыя прозьвішчы
курапатчыкаў.
Сьпіс супрацоўнікаў НКВД БССР паводле стану на 1937 год
Па парадку ідуць наступныя зьвесткі (калі вядомыя): прозьвішча, імя, імя па-бацьку, год нараджэньня, год паступленьня ў органы ЧК-ОГПУ-НКВД, пасада, месца службы (калі не пазначана — Менск). Ва ўмовах закрытасьці архіваў зьвесткі носяць вымушана фрагмэнтарны характар. Да прыкладу, у сьпісе фігуруюць толькі 8 з 54 супрацоўнікаў 4-га сакрэтна-палітычнага аддзелу наркамату, 17 з 90 начальнікаў райаддзелаў НКВД, невялікая крыха опэрупаўнаважаных, якія непасрэдна арыштоўвалі, дапытвалі і катавалі.
- Абрамаў — намесьнік начальніка Магілёўскай аблуправы
- Абрамчук — опэрупаўнаважаны, Магілёў
- Аверын Міхаіл Ігнатавіч — 1912, 1937, опэрупаўнаважаны
- Альтшулер Леанід Яўсеевіч — 1913, 1937, опэрупаўнаважаны
- Антонаў Пётар Сяргеевіч — 1902, 1919, опэрупаўнаважаны
- Арагіковіч Пахом Пахомавіч — 1910, 1937, курсант
- Артамонаў — начальнік аддзяленьня меншавікоў і эсэраў НКВД
- Архангельскі — начальнік аддзяленьня трацкістаў і правых НКВД
- Архіпаў — памочнік начальніка аддзелу месцаў зьняволеньня НКВД
- Ашышкевіч — начальнік аддзяленьня трацкістаў і правых НКВД
- Багданаў І.А. — начальнік баявой падрыхтоўкі НКВД
- Балоцін — опэрупаўнаважаны, Ворша
- Бандарэнка Дзьмітры Сьцяпанавіч — памочнік опэрупаўнаважанага, Старыя Дарогі
- Бачкоў Міхаіл Паўлавіч — 1899, 1920, адказны дзяжурны НКВД
- Барысаў Сямён Рыгоравіч — 1900, 1926, начальнік аддзелу НКВД
- Беззабезнаў Дзьмітры Карлавіч — 1908, 1934, опэрупаўнаважаны
- Берман Барыс Давыдавіч — 1901, 1920, наркам
- Бібікаў Георгі Паўлавіч — 1914, 1937, курсант
- Блох Соф’я Ісакаўна — 1898, 1925
- Булатнікаў Пётар Паўлавіч — 1913, 1937, опэрупаўнаважаны
- Буцэвіцкі Ўладзімір Ігнатавіч — 1908, 1930, опэрупаўнаважаны
- Быкоўская Лілія Рабэртаўна — 1900, сакратар-машыністка
- Быхоўскі — начальнік аддзяленьня нацыянал-фашыстаў НКВД
- Быстроў Мікалай Міхайлавіч — у ЧК з 1919, начальнік Менскай аблуправы
- Бычкоўскі Антон Захаравіч — 1909, 1932, опэрупаўнаважаны
- Бягун Сямён Васілевіч — 1911, 1933, опэрупаўнаважаны
- Бяляеў Рыгор Аляксеевіч — 1903, 1929, тэхработнік
- Бяспалаў — начальнік Пухавіцкага райаддзелу
- Валавік І.Я. — 1904, 1922, начальнік Рэчыцкага райаддзелу
- Валынкін Якаў Цітавіч — 1905, 1930, сакратар
- Васіленка Кузьма Іванавіч — 1913, 1937, опэрупаўнаважаны
- Васілеўскі Мікалай Аляксандравіч — 1911, опэрупаўнаважаны, Жлобін
- Васільеў Аляксандар Аляксеевіч — 1897, 1921, начальнік аддзелу НКВД
- Вашукевіч Міхаіл Фёдаравіч — 1903, памочнік опэрупаўнаважанага, Гомель
- Вігдэргаўз Матус Абелевіч — 1913, 1937, опэрупаўнаважаны
- Відзякін А.Д.
- Вільман Герман Францавіч — 1897, 1925, памочнік опэрупаўнаважанага, Сураж
- Вітка — начальнік Грэскага райаддзелу
- Віткоўскі Дамінік Уладзіслававіч — 1904, 1930, памочнік опэрупаўнаважанага, Гомель
- Волкаў — опэрупаўнаважаны, Ворша
- Волчак — начальнік 4 аддзелу НКВД
- Воранаў Фёдар Васілевіч — 1911, 1937, опэрупаўнаважаны
- Высоцкі — опэрупаўнаважаны, Менск
- Галубкін Сяргей Міхайлавіч — памочнік опэрупаўнаважанага, Слуцак
- Гарбаты — начальнік аддзяленьня савецкага апарату і рабочай клясы НКВД
- Гарбачэўскі Макар Давыдавіч — 1906, 1930, начальнік Старобінскага райаддзелу
- Гардзееў Іван Сямёнавіч — 1904, начальнік Сеньненскага (потым Жлобінскага) райаддзелу
- Гарохаў — намесьнік начальніка Слуцкага гараддзелу
- Гепштэйн — начальнік 3 аддзелу НКВД
- Гласкоў — начальнік аддзелу, Слуцак
- Голанд — Магілёўская абласная ўправа
- Грышчанка Мікалай Георгіевіч — 1913, опэрупаўнаважаны
- Губская М.А. — сакратар наркама
- Гудкоў Іван Іванавіч — 1911, 1937, опэрупаўнаважаны
- Гушча — опэрупаўнаважаны, Магілёў
- Даніленка — опэрупаўнаважаны, Віцебскі дарожна-транспартны аддзел
- Далінка Лізавета Давыдаўна — 1918, 1937, опэрупаўнаважаны
- Драздоў Аляксандар Яўсеевіч — 1905, 1926, опэрупаўнаважаны
- Дуброўскі Іван Аляксандравіч — 1896, 1925, начальнік аддзелу Магілёўскай абласной управы
- Дудараў — опэрупаўнаважаны, Магілёў
- Дудзенка Сяргей Піліпавіч — 1910, 1932, старшына ГБ
- Дулесаў — начальнік Крычаўскага райаддзелу
- Ермалаеў Васіль Андрэевіч — 1990, 1924, начальнік Лепельскага райаддзелу (потым начальнік 4 аддзелу НКВД)
- Ермаловіч В.А. — памочнік начальніка Полацкага акраддзелу
- Жуковіч — начальнік Рагачоўскага райаддзелу
- Жураўлёў Аляксандар Леанідавіч — 1902, 1930, опэрупаўнаважаны
- Жыдкоў Іосіф Аляксандравіч — 1901, 1928, опэрупаўнаважаны
- Завацкі — опэрупаўнаважаны
- Задзірака — начальнік Дубровенскага райаддзелу
- Зайцаў — начальнік Аршанскага гараддзелу
- Зотаў Сяргей Амельянавіч — 1905, 1929, памочнік опэрупаўнаважанага
- Іасілевіч Яўсей Гіршавіч — 1898, 1926, адказны дзяжурны
- Іваноў Уладзімір Георгіевіч — 1914, 1937, тэхработнік
- Ільянкоў Амяльян Ларыёнавіч — 1913, 1937, опэрупаўнаважаны
- Іофэ Роза Барысаўна — 1899, сакратарка
- Ісакаў Васіль Акімавіч — 1913, 1937, опэрупаўнаважаны
- Кавалеўскі Аляксандар Антонавіч —1904, 1923, начальнік райаддзелу
- Каган — опэрупаўнаважаны
- Казакевіч — опэрупаўнаважаны, Магілёў
- Кайдала Мікалай Ціханавіч — 1914, 1937, опэрупаўнаважаны
- Камяк Георгій Васільевіч — памочнік опэрупаўнаважанага Узьдзенскага райаддзелу
- Каплан Д.Я.— начальнік Мазырскага акраддзелу
- Каралёў — опэрупаўнаважаны, Слуцак
- Каралёў Піліп Ягоравіч — 1913, 1937, опэрупаўнаважаны
- Каралько — опэрупаўнаважаны, Магілёў
- Катужэнец Мікалай Дзьмітрыевіч — 1903, 1932, начальнік аддзелу, Магілёў
- Катцэн — начальнік Сьмілавіцкага райаддзелу
- Кашмель — Магілёў
- Кашыцын — намесьнік начальніка Гомельскай аблуправы
- Каўфман — начальнік Палескай аблуправы
- Кісялёў — начальнік Магілёўскай турмы
- Кісялёў — в.а. асобаўпаўнаважанага НКВД
- Клейнберг — начальнік 4 аддзелу НКВД
- Колас Іван Міхайлавіч — 1904, 1928, опэрупаўнаважаны
- Корзун Мікалай Адамавіч — 1909, 1935, экспэдытар
- Корсак Валяр’ян Дзяменьцевіч — 1896, 1932, шафёр
- Красілынчыкаў Аляксандар Герасімавіч — 1911, 1932, опэрупаўнаважаны
- Краўцоў — начальнік Узьдзенскага райаддзелу
- Крэмераў Сямён Абрамавіч — начальнік Слуцкай турмы
- Кужэль Неаніла Сьцяпанаўна — 1902, машыністка
- Кулакоў Павел Антонавіч —1896, памочнік опэрупаўнаважанага, Расоны
- Кунцэвіч — начальнік аддзяленьня царкоўнікаў НКВД
- Лайман-Сапіэт Карл Іванавіч — намесьнік начальніка аддзелу месцаў зьняволеньня НКВД
- Лапцёнак Барыс Фядосавіч — 1909, 1934, опэрупаўнаважаны
- Лісоўскі М.М. — начальнік Полацкага акраддзелу
- Левін Залман Міронавіч — 1893, 1933, начальнік аддзелу НКВД
- Левін Сямён Ізраілевіч —1910, 1928, начальнік аддзелу, Віцебск
- Лонскі — опэрупаўнаважаны, Магілёў
- Луганскі — начальнік аддзелу месцаў зьняволеньня НКВД
- Лук’яненка — Віцебск
- Лучко Акім Сьцяпанавіч — опэрупаўнаважаны, Слуцак (потым старшы опэрупаўнаважаны 2 аддзелу НКВД)
- Лягаеў — начальнік аддзяленьня савецкага апарату і рабочай клясы НКВД
- Ляховіч Міхаіл Сьцяпанавіч — 1905, 1933, ст. інспэктар
- Макарэвіч Мікалай Міхайлавіч — 1908, 1932, опэрупаўнаважаны
- Марошак — начальнік управы НКВД на Беларускай чыгунцы
- Мартыненка — начальнік Глускага райаддзелу
- Макшанцаў — Магілёў
- Машэнец Аляксандр Іванавіч — памочнік опэрупаўнаважанага, Слуцак
- Міркін — начальнік Менскай турмы
- Молчан Рыгор Іванавіч — 1912, 1937, опэрупаўнаважаны
- Навіцкая Кацярына Адольфаўна — 1898, 1926, сакратар
- Наседкін А.А. — наркам
- Насьцянка Андрэй Цярэньцевіч — 1912, 1937, опэрупаўнаважаны
- Пазьнякоў Андрэй Мітрафанавіч — опэрупаўнаважаны, Слуцак (потым ст. інспэктар Менскай аблуправы)
- Пазднякоў Андрэй Мітрафанавіч — 1911, 1937, опэрупаўнаважаны
- Падбярэзскі Міхаіл Раманавіч — 1913, 1937, опэрупаўнаважаны
- Падалка Міхаіл Ільіч — 1910, 1932, опэрупаўнаважаны
- Падгароднікаў Васіль Фёдаравіч — 1913, 1937, опэрупаўнаважаны
- Пазін Віктар Фёдаравіч — 1899, 1924 начальнік аддзяленьня
- Палітыка — начальнік аддзяленьня эсэраў і меншавікоў НКВД
- Папутчык Аляксей Цітавіч — 1911, 1937, опэрупаўнаважаны
- Парахонька Яфім Іванавіч — 1912, 1934, опэрупаўнаважаны
- Перавозчыкаў — опэрупаўнаважаны
- Петрусенка Іван Карнеевіч — 1898, 1921, начальнік Магілёўскай турмы
- Пісараў — опэрупаўнаважаны
- Пужэвіч Элеанора Андрэеўна — 1906, машыністка
- Пятроў І.М. — начальнік Расонскага райаддзелу
- Радноў Пётар Якаўлевіч — 1902, 1920, начальнік Віцебскай управы
- Ражкоў Іван Паўлавіч — 1901, 1921, опэрупаўнаважаны
- Розкін — начальнік 1 спэцаддзелу НКВД
- Рулёў Аляксей Іванавіч — опэрупаўнаважаны
- Рыскін — начальнік Гомельскай турмы
- Савельеў Іван Цімафеевіч — памочнік опэрупаўнаважанага, Ворша
- Сакалоўскі Іосіф Пятровіч — 1912, 1937, опэрупаўнаважаны
- Сахараў Пётар Міхайлавіч — 1889, 1918, памочнік начальніка аддзелу
- Сіманоўскі — начальнік Аршанскай турмы
- Серышаў — намесьнік начальніка 3 аддзелу НКВД
- Слукін — начальнік аддзяленьня моладзі НКВД
- Слуцкі — начальнік Хоцімскага райаддзелу
- Смагарэўскі — начальнік Віцебскага абласнога дарожна-транспартнага аддзелу
- Сьмірноў Сяргей Нікітавіч — 1908, 1934, опэрупаўнаважаны
- Сокалава Ганна Ўсьцінаўна — 1897, 1928, машыністка
- Сокалаў Іван Паўлавіч — 1913, 1937, опэрупаўнаважаны
- Сокалаў — памочнік начальніка Менскай турмы
- Сухадольскі М.А. — начальнік Даманавіцкага райаддзелу
- Сусман — опэрупаўнаважаны
- Сталяроў — опэрупаўнаважаны, Слуцак
- Стаяноўскі — памочнік наркама
- Сяргеенка Мікалай Карпавіч — 1919, 1937, опэрупаўнаважаны
- Тамарчанка Леў Іосіфавіч — 1906, 1931, опэрупаўнаважаны
- Тараканаў Сяргей Іванавіч — начальнік Слуцкага гараддзелу
- Тарасаў Васіль — 1904
- Томышаў — опэрупаўнаважаны, Віцебск
- Трастнікоў — опэрупаўнаважаны, Віцебскі дарожна-транспартны аддзел
- Уласаў — намесьнік начальніка Віцебскай аблуправы
- Урачоў Г.Я. — начальнік 4 аддзелу НКВД
- Федарцоў Сава Мікалаевіч — 1914, 1937, курсант
- Фёдараў — начальнік аддзяленьня нацыянал-фашыстаў НКВД
- Фяцісаў — опэрупаўнаважаны Віцебскага абласнога дарожна-транспартнага аддзелу
- Хархорын Г.С. — намесьнік наркама
- Хвашчынскі Барыс Ціханавіч — 1916, 1937, курсант
- Церабіла Мікалай Дзьмітрыевіч — 1901,1920, начальнік аддзелу НКВД
- Ціханцоў — опэрупаўнаважаны, Магілёў
- Цівунчык К.С. — начальнік 2 аддзелу НКВД
- Цэйтлін — опэрупаўнаважаны
- Чатанаў Мікалай Сяргеевіч — 1913, 1935, тэхработнік
- Шліфянсон — начальнік Гомельскай аблуправы
- Шмідткін Уладзімір Пятровіч — 1913, 1937, опэрупаўнаважаны
- Штэйнберг Майсей Піліпавіч — сяржант дзяржбясьпекі
- Шэвелеў Павел Іванавіч — памочнік опэрупаўнаважанага, Слуцак
- Шэйнкман — начальнік аддзяленьня трацкістаў і правых НКВД
- Эмануілаў — начальнік Аршанскага райаддзелу
- Юркоў — опэрупаўнаважаны, Магілёў
- Юрчансон Р.П — начальнік аддзелу НКВД
- Ягадкін В.П. — начальнік Магілёўскай абласной управы
- Якавенка Васіль Сьцяпанавіч — 1913, 1937, опэрупаўнаважаны
- Якімаў — опэрупаўнаважаны
- Яндоўскі — опэрупаўнаважаны, Магілёў