Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скончыўся тэрмін расьсьледаваньня справы Пачобута


Андрэй Пачобут
Андрэй Пачобут

21 кастрычніка завяршылася папярэдняе сьледзтва ў крымінальнай справе супраць журналіста Андрэя Пачобута.

«Сьледчых дзеяньняў за гэты пэрыяд (пакуль цягнулася сьледзтва. — РС) ніхто не праводзіў, мяне нікуды не выклікалі. Я пакуль нічога ня ведаю, бо мяне ніхто ні пра што не інфармаваў», — заявіў Пачобут.

Андрэя Пачобута, карэспандэнта польскай «Gazety Wyborczej», арыштавалі 21 чэрвеня.

Яго зьвінавацілі ў паклёпе на прэзыдэнта. Падставамі сталі артыкулы Пачобута на сайтах «Хартыя’97» і «Беларускі партызан».

Журналіста могуць пакараць абмежаваньнем волі на тэрмін да 5 гадоў альбо пазбаўленьнем волі на такі самы час.

Пачобута адразу пасадзілі ў сьледчы ізалятар, дзе ён прабыў да 30 чэрвеня. Пасьля яго вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе. Яшчэ ў СІЗА ён адмовіўся супрацоўнічаць са сьледзтвам.

5 ліпеня 2011 году суд Ленінскага раёну Горадні апраўдаў Андрэя Пачобута паводле часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэксу (абраза прэзыдэнта Беларусі), але прызнаў вінаватым паводле часткі 1 артыкула 367 Крымінальнага кодэксу (паклёп на прэзыдэнта).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG