Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз падоўжыць санкцыі супраць Лукашэнкі


Яцэк Сарыюш-Вольскі
Яцэк Сарыюш-Вольскі

Пра гэта заявіў дэпутат Эўрапарлямэнту з Польшчы Яцэк Сарыюш-Вольскі на пасяджэньні Эўранэсту.

Рада Эўрапейскага Зьвязу на паседжаньні 15 кастрычніка працягне дзеяньне санкцыяў у дачыненьні да ўладаў Беларусі, зазначыў сустаршыня працоўнай групы Парлямэнцкай асамблеі Эўранэст Яцэк Сарыюш-Вольскі на пасяджэньні ў Брусэлі.

Як паведамляе прэсавая служба Аб’яднанай грамадзянскай партыі, старшыня якой Анатоль Лябедзька бярэ ўдзел у пасяджэньні групы, Сарыюш-Вольскі апавёў, што на сёньняшнюю сустрэчу акрамя прадстаўнікоў апазыцыі былі запрошаны і афіцыйныя асобы Беларусі, але міністар замежных спраў Ўладзімер Макей не палічыў патрэбным нават адказаць на запрашэньне.

На пасяджэньне запрошаныя прадстаўнікі Партыі БНФ, Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет», грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», руху «За Свабоду» і аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG