Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гісторыкі патрабуюць аднавіць на працы аўтара «Гродназнаўства»


Андрэй Чарнякевіч
Андрэй Чарнякевіч

Гарадзенскія гісторыкі падрыхтавалі ліст да міністра ў падтрымку звольненага з працы суаўтара кнігі «Гродназнаўства» Андрэя Чарнякевіча.

У сваім звароце гісторыкі канстатуюць, што суаўтара кнігі «Гродназнаўства» Андрэя Чарнякевіча звольнілі з пасады выкладчыка Гарадзенскага ўнівэрсытэту дзеля ідэалягічных прычынаў. А таму яны патрабуюць аднавіць яго на працы.

Пад лістом паставілі свае подпісы гісторыкі з Горадні, Менску, а таксама з Польшчы. Падобны зварот накіраваны і рэктару Гарадзенскага ўнівэрсытэту. Збор подпісаў пад адкрытым лістом працягваецца.

Кнігу «Гродназнаўства» выдалі ў Польшчы ў сэрыі «Гарадзенскай бібліятэкі». З-за яе ўсчаўся цэлы скандал, аднаго з аўтараў — Андрэя Чарнякевіча — звольнілі з выкладчыцкай працы ў гарадзенскім унівэрсытэце імя Янкі Купалы. З продажу кніга зьнікла.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG