Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы раўнд дэбатаў Абама – Ромні 1:3

абноўлена

У Дэнвэры (штат Каларада) у сераду позна вечарам адбыліся першыя дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты ЗША – дзейнага прэзыдэнта, дэмакрата Барака Абамы і рэспубліканца Міта Ромні. Абмяркоўваліся пытаньні ўнутранай палітыкі, перш за ўсё эканамічнай.

Міт Ромні абвінаваціў прэзыдэнта ў прыхільнасьці да празьмернай дзяржаўнай рэгуляцыі і пагардзе да патрэб малога бізнэсу. Барак Абама, у сваю чаргу, заявіў, што падатковая праграма яго суперніка адпавядае інтарэсам у першую чаргу заможных слаёў грамадзтва. Абама адзначыў, што прыйшоў да ўлады ў разгар эканамічнага крызісу, і за гады яго кіраваньня сытуацыя палепшылася.

Абмяркоўваліся таксама праблемы скарачэньня бюджэтнага дэфіцыту, рэформы сыстэмы сацыяльнай дапамогі, стварэньня новых працоўных месцаў.

Апытаньні грамадзкай думкі, праведзеныя ў ЗША адразу пасьля першых дэбатаў кандыдатаў у прэзыдэнты Барака Абамы і Міта Ромні, паказалі, што Ромні атрымаў верх у палеміцы зь цяперашнім прэзыдэнтам. У прыватнасьці, па выніках апытаньня тэлеканала CNN, амаль тры чвэрці апытаных аддаў перавагу рэспубліканцу Ромні.

Каля 50 мільёнаў амэрыканцаў назіралі за хадою дэбатаў. Да выбараў прэзыдэнта ЗША, прызначаных на 6 лістапада, павінны адбыцца яшчэ два раўнды дэбатаў паміж кандыдатамі на пасаду кіраўніка дзяржавы.

На 11 кастрычніка заплянаваныя таксама дэбаты паміж кандыдатамі ў віцэ-прэзыдэнты – дэмакратам Джо Байдэнам і рэспубліканцам Полам Раянам.




Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG