Суд адбудзецца 28 верасьня.
Паседжаньне павінна было адбыцца 24 верасьня, аднак у судзе паведамілі, што справа Паліны Шарэнды-Панасюк не дайшла зь міліцыі. Калі спадарыня напісала заяву аб тым, што прыходзіла ў суд і ня хоча, каб паседжаньне прайшло безь яе, справа знайшлася. Але паседжаньне перанесьлі на 28 верасьня.
Паплечнікі Паліны Шарэнды-Панасюк не выключаюць, што справу адклалі, «каб не было лішняга шуму ў прэсе, пакуль у краіне застаюцца міжнародныя назіральнікі».
Шарэнду-Панасюк затрымалі ў Берасьці 21 верасьня пры распаўсюджваньні ўлётак за байкот выбараў. У той дзень затрымлівалі яшчэ двух актывістаў байкоту, але тых адпусьцілі. У Паліны Шарэнды-Панасюк забралі некалькі соцень улетак і склалі пратаколы аб іх распаўсюдзе і аб непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі. Ноч актывістка правяла ў пастарунку.