Навумчык: Як Вы ацэньваеце афіцыйныя вынікі кампаніі па выбарах у палату прадстаўнікоў, агучаныя старшынёй ЦВК спадарыняй Ямошынай?
Пазьняк: Як цынічную фальсыфікацыю. Бо што адбылося ў сапраўднасьці - нам добра вядома. Мы даволі шчыльна кантралявалі Менск і таксама тыя гарады Беларусі, дзе ў нас былі структуры. Па ўсіх 26 участках ва ўсіх акругах Менску, якія мы кантралявалі (мы - гэта КХП-БНФ) - па ўсіх гэтых участках выбары не адбыліся. Прагаласавала ад 24 адсоткаў выбаршчыкаў (напрыклад, Першамайскі раён) да 47 (Заводзкі раён). А ў цэлым, на астатніх участках прагаласавала ад 29 да 36 адсоткаў. Аналягічная карціна была ва ўсіх іншых участках горада, якія аб'ехалі нашыя прадстаўнікі. Яшчэ больш уражлівая карціна па краіне. На нашых кантрольных участках у Слуцку прагаласавала ўсяго 15 адсоткаў. Аналягічнае становішча ў Мастах, Баранавічах, Салігорску, Клімавічах. Зьвестак па астатніх гарадах мы яшчэ пакуль не атрымалі, але па ранейшай інфармацыі - усюды аднолькава: бальшыня людзей галасаваць не прыйшлі.
Словам, адбыўся байкот галасаваньня. Выбараў не было. У бліжэйшы час чакаецца грандыёзная афіцыйная хлусьня абсалютна мярзотнай улады і абсалютна амаральных, у сэнсе крывадушнасьці і хлусьні, афіцыйных асобаў. Сёньня нацыя будзе назіраць, як гэтыя беларусафобы стануць круціцца і ілгаць на экране, гледзячы ў камэру.
Навумчык: Цяперашняя выбарчая кампанія – ня першая, да байкоту якой заклікала КХП-БНФ. Што ўдалося зрабіць у справе рэалізацыі гэтай ідэі?
Пазьняк: Мы лічым, што як бы там не было, але народ галасаваць не пайшоў і пачуў наш заклік. Неабходнасьць байкоту фальшывых выбараў рэжыму мы прапагандуем больш за 10 гадоў -- з таго часу (2001 год), калі стала зразумела, што выбараў няма і галасаваньне страціла сэнс для людзей, яно стала выгодным толькі правячаму рэжыму. З усіх структураў найбольшы супраціў у неабходнасьці байкоту аказвала псэўдаапазыцыя і ўся гэтая квазі-дэмакратыя, прыкормленая з-за мяжы. Найбольш драматычным быў 2004 год. Рэжым рыхтаваў разам з выбарамі ў палатку незаконны рэфэрэндум аб працягу паўнамоцтваў Лукашэнкі. Зразумела, што народ не павінен быў удзельнічаць у палітычным крымінале і ў незаконнай справе. Фальсыфікацыйнай машыне патрэбна было, каб людзі прыйшлі галасаваць, а як галасаваць -- ня мела значэньня. Галоўнае - каб адзначыліся і ўзялі бюлетэнь. Лёзунг заганяльшчыкаў на рэфэрэндум быў такі: "Ідзі і скажы яму сваё не!" (гэта значыць, Лукашэнку). Разам з псэўдаапазыцыяй, рэжыму тады ўдалося ўгробіць байкот незаконнага рэфэрэндуму. У выніку, нацыя атрымала сабе на шыю калгаснага дыктатара на вечныя часы сацыяльнага маразму (у дужках зазначу, што гэтае злачынства псэўдаапазыцыі ніколі ня будзе скінута з рахунку і "героі" яго не забытыя").
Цяперашні час засьведчыў перамогу нашых ідэй. Але не ў галовах падстаўных імітатараў, а ў сьведамасьці грамадзтва. Нашу ідэю байкоту ашуканскіх выбараў падтрымалі людзі, падтрымаў народ. У гэты час дэмапазыцыя наладзіла непрыстойны балаган вакол справы байкоту, падзяліўшыся на часткі. Але на людзей тое не паўплывала, байкот адбыўся. Адкрыта на баку рэжыму выступілі толькі "Гавары праўду", камуністы Калякіна і некаторыя сацыял-дэмакраты.
Навумчык: Якую мэту Вы б вызначылі цяпер як галоўную перад нацыянальна-дэмакратычнымі сіламі?
Пазьняк: Мэта адна - ліквідаваць антыбеларускі рэжым Лукашэнкі на альтэрнатыўнай аснове. Працаваць неабходна па двух накірунках: ствараць грамадзкі грунт і грамадзкую сілу. Па першай пазыцыі галоўным застаецца нацыянальнае асьветніцтва і пашырэньне салідарных ідэяў. Пасьля байкоту ўмовы дзеля гэтага стануць больш прыдатныя. Пра другую пазыцыю - стварэньне сілы - пра аднаўленьне Ценявога Кабінэту Фронту -- я казаў яшчэ ў траўні. Праца не спыняецца, і вынікі яе будуць станоўчыя.
Адбыўся байкот галасаваньня. Выбараў не было

Цяперашні час засьведчыў перамогу нашых ідэй

Працаваць неабходна па двух накірунках: ствараць грамадзкі грунт і грамадзкую сілу