Група італьянскіх анархістаў імя Карла Каф’ера (пасьлядоўніка Міхаіла Бакуніна) заклікала раніцай 22 верасьня сабрацца ля будынка беларускай амбасады ў Рыме, каб падтрымаць беларускіх палітвязьняў Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Арцёма Пракапенку, Аляксандра Францкевіча, Паўла Сырамалотава, Яўгена Васьковіча.
Акцыя пройдзе ў рамках дэманстрацыяў салідарнасьці, да якіх заклікаў Інтэрнацыянал анархісцкіх фэдэрацыяў — IFA. Аналягічнае мерапрыемства мяркуюць правесьці 23 верасьня ў Лёндане і брытанскія анархісты.
Як гаворыцца ў заяве групы імя Карла Каф’ера, «апошнім часам у Беларусі назіраецца рост парушэньняў правоў чалавека. Многія апанэнты рэжыму былі арыштаваныя і асуджаныя, супраць іх ужываліся гвалт і катаваньні. Сярод іх анархісты Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Арцём Пракапенка, Аляксандар Францкевіч, Павал Сырамалотаў, Яўген Васьковіч, пакараныя тэрмінамі ад 3 да 8 гадоў турмы. Розныя міжнародныя арганізацыі, уключна з Amnesty International, прызналі іх палітвязьнямі. У дачыненьні да іх адміністрацыя калёніяў выкарыстоўвае розныя віды ціску ды катаваньняў. Тым часам дыктатар Лукашэнка жадае давесьці ЭЗ і міжнародным праваабарончым арганізацыям, што гэтыя вязьні — зусім не палітвязьні, а звычайныя злачынцы ды тэрарысты».
«Мы асуджаем гвалт і ціск, ад якіх пакутуюць нашы таварышы, — адзначаюць у сваёй заяве італьянскія анархісты. — Мы патрабуем спыніць катаваньні і гвалт супраць палітычных апанэнтаў, а таксама неадкладна вызваліць усіх палітзьняволеных у Беларусі».
Італьянскія анархісты заяўляюць, што і надалей будуць выказваць абсалютную салідарнасьць са сваімі таварышамі па ўсім сьвеце, якія, апынуўшыся ў турмах, не схілілі галовы ды ня сталі на калені.