У Берасьці кандыдаты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), якіх падтрымлівае грамадзянская кампанія «Гавары праўду», Ігар Маслоўскі і Ганна Канюс зладзілі пікет «Бяз новага курсу — будзе новы курс у абменьніках».
Як апавёў «Свабодзе» Ігар Маслоўскі, мэтай пікету было данесьці да берасьцейцаў думку пра неабходнасьць пераменаў:
«Мы маем на ўвазе тое, што штодня растуць цэны, што крызіс працягваецца. Мы не выключаем, што ізноў падымецца курс іншаземных валют. Прычынай гэтага зьяўляецца неэфэктыўная сыстэма кіраваньня, адсутнасьць волі кіраўніцтва краіны да палітычных, эканамічных і сацыяльных рэформаў. Усё гэта з-за таго, што няма ў краіне пераменаў. Гэта і вынік непасьлядоўных дачыненьняў з Эўразьвязам, бо менавіта адтуль могуць прыйсьці інвэстыцыі і тэхналёгіі. Таму, калі ня будзе новага курсу — будзе новы курс валют у Беларусі».
Ігар Маслоўскі кажа: нягледзячы на заявы пра тое, што крызіс адышоў, яго праявы берасьцейцы адчуваюць на сабе:
«Калі ўзяць Берасьце, дык заўчора фактычна на 30 адсоткаў падаражэў кошт праезду ў маршрутных таксоўках. Дык выбачайце — на 30, а не на 3! Таму трэба рабіць высновы зь сёньняшняга палітычнага курсу і задумацца пра будучыню».
Акрамя Берасьця, пікеты «Бяз новага курсу — будзе новы курс у абменьніках» прайшлі сёньня і ў іншых гарадах Беларусі: Воршы, Магілёве, Віцебску, Хоцімску.