Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя скардзіцца на пасла Ўкраіны ў Беларусі


Віктар Ціханаў
Віктар Ціханаў
Украінская аб’яднаная апазыцыя, якая ідзе на парлямэнцкія выбары 28 кастрычніка са сьпісу партыі «Бацькаўшчына», падала скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію на кандыдата ў народныя дэпутаты па аднамандатнай выбарчай акрузе № 113 (горад Сватава ў Луганскай вобласьці), надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара Ўкраіны ў Рэспубліцы Беларусь Віктара Ціханава.

Паводле паведамленьняў украінскіх СМІ, 29 жніўня ў горадзе Сватава Віктар Ціханаў прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах як кандыдат у народныя дэпутаты і ўручыў школам раёну ключы ад новых аўтобусаў, якія былі набытыя за дзяржаўныя сродкі ў рамках праграмы «Школьны аўтобус».

На думку прадстаўнікоў луганскага штабу аб’яднанай апазыцыі, дзеяньні Ціханава парушаюць парадак фінансаваньня выбарчай кампаніі кандыдатам ці палітычнай партыяй, ды таксама закон «Аб выбарах народных дэпутатаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG