Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ ўжо мае пытаньні да беларускіх выбараў


Лідзія Ярмошына, старшыня ЦВК.
Лідзія Ярмошына, старшыня ЦВК.

Чаму Аляксандра Мілінкевіча не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня? Гэтае пытаньне задалі сёньня старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Рыкарда Мільёры і кіраўнік місіі кароткатэрміновых назіральнікаў ад асамблеі Матэа Мэкачы.

Яны цяпер знаходзяцца ў Менску ў рамках рабочага візыту ў Беларусь і 10 верасьня наведалі Цэнтравыбаркам.

«Адносна спадара Мілінкевіча ім патлумачылі, што да яго ўжываліся абсалютна такія ж падыходы, як і да іншых кандыдатаў. Больш за тое, дакумэнты, якія прадставілі для вылучэньня Мілінкевіча, адрозьніваліся ад іншых, скажам так, яшчэ большай няякаснасьцю. Гэта зьяўляецца праўдай і было пацьверджана на пасяджэньні Вярхоўнага суду», — сказала «Свабодзе» Лідзія Ярмошына.

Паводле старшыні ЦВК, госьці з АБСЭ пыталіся таксама пра тое, як прадстаўлена апазыцыя ў выбарчых камісіях, пра колькасьць скаргаў на адмову ў рэгістрацыі і права кандыдатаў агітаваць у мэдыях за байкот выбараў.

Матэа Мэкачы праз 10 дзён прыедзе ў Менск на чале місіі кароткатэрміновых назіральнікаў ад ПА АБСЭ. «Ён пра гэта не казаў, але, калі разьвітваўся, то сказаў нам на рускай мове „Да хуткай сустрэчы“. І я гэта зразумела як ягонае абяцаньне вярнуцца ў Менск», — сказала Лідзія Ярмошына.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG