Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горках адкрылі мэмарыяльную дошку Купалу


У райцэнтры Горкі да 130-годзьдзя Янкі Купалы на сьцяне бібліятэкі сельскагаспадарчай акадэміі адкрылі мэмарыяльную дошку беларускаму песьняру.

На ёй напісана, што ў 1925 годзе Янка Купала ўпершыню наведаў Горкі і выступіў з нагоды адкрыцьця акадэміі.

Дошку разьмясьцілі побач з мэмарыяльнай дошкай Дзям’яну Новікаву, які больш за пяцьдзясят год быў дырэктарам бібліятэкі. У ейных фондах было шмат кніг Янкі Купалы, якія пісьменьнік дарыў, у тым ліку, і Новікаву.

Апошні раз Янка Купала наведаў Горкі 30 чэрвеня 1941 году, калі ехаў у эвакуацыю. Ён заклікаў эвакуяваць і бібліятэку. Да словаў пісьменьніка не прыслухаліся. Калі ў Горкі ўварваліся фашысты, частку фондаў разрабавалі, а частку зьнішчылі.

Перад уваходам у бібліятэку, на якой цяпер шыльда пра Купалу, стаіць помнік Леніну. Правая рука яго паказвае ў бок вуліц, на якіх да «Дажынак» зруйнавалі некалькі старых будынкаў. Сярод іх і дом, у якім жыў у дваццатых гадах мінулага стагодзьдзя Максім Гарэцкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG