Пра затрыманьне ў Facebook паведаміў Цімафей Дранчук.
Некалькі дзён таму быў затрыманы адміністратар клюбу Аляксей Ксяневіч. У МУС паведамілі, што супраць яго ўзбуджаная крымінальная справа: зь яе матэрыялаў нібыта вынікае, што падазраваныя прадстаўлялі памяшканьні для заняткаў прастытуцыяй.
Dankoff Club — адзін з найбуйнейшых забаўляльных цэнтраў у Менску. Дзейнічае 18 гадоў, у ягоным складзе казыно, стрыптыз-клюб, рэстарацыя, SPA-салён.
Юры Данькоў нарадзіўся ў Менску ў 1963 г. Скончыў Інстытут народнай гаспадаркі па спэцыяльнасьці «фінансы і крэдыт», потым — Беларускі інстытут правазнаўства (па спэцыяльнасьці «правазнаўства»). Прадпрымальніцкай дзейнасьцю пачаў займацца з пачатку перабудовы, заснаваўшы каапэратыў «Дружба». З 1992 г. — уладальнік Dankoff Club. У 1999-2003 гадах быў дэпутатам Менскага гарсавету, у 2001 г. балятаваўся на пасаду прэзыдэнта Беларусі.
Цімафей Дранчук, кіраўнік праваабарончага цэнтру «Над бар’ерам», паводле ягоных словаў, стаўся выпадковым сьведкам затрыманьня дырэктара «Данькоў-клюба» Юрыя Данькова. Вось што паведаміў Цімафей Дранчук карэспандэнту «Свабоды»:
"Я быў наведнікам клюбу, піў каву і бачыў, як на працу прыехаў Юрый Пятровіч, якога я знаю. Я бачыў, як ён зайшоў у памяшканьне на першым паверсе. Відавочна, што за ім сачылі, бо літаральна праз 20 сэкундаў, як ён прыйшоў, за ім зайшла вялікая кампанія, сярод якіх было 5 чалавек у бронекамізэльках, у масках, са зброяй і гэтак далей. І група сьледчых, ня менш за 5 чалавек. Адзін зь іх назваўся намесьнікам начальніка рэспубліканскай управы па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю Азаравым. Яны падышлі да Юрыя Пятровіча і прад’явілі яму пастанову аб затрыманьні і пастанову аб вобшуку на яго працоўным месцы. Пасьля мяне перасадзілі далей, мабыць, каб я ня чуў гэтых акалічнасьцяў. Але я чуў нейкія адгалоскі адносна ягоных жылых памяшканьняў і зразумеў, што, мабыць, плянуюцца вобшукі і там. Як ён рэагаваў? На мой погляд, ён не зьдзівіўся«.
Цімафей Дранчук патлумачыў, што ў яго спраўдзілі дакумэнты і перапісалі дадзеныя, але калі сьледчыя пачалі шукаць сьведак для назіраньня за вобшукам і ён прапанаваў сябе, ад ягоных паслугаў адмовіліся. Паводле Цімафея Дранчука, супрацоўнікаў клюбу падчас гэтых падзеяў «не было бачна».
«Невядома, канечне, у чым могуць падазраваць Юрыя Данькова, але ў нашай краіне могуць падазраваць у чым заўгодна. Не выключаю, што гэта апэрацыя па „адцісканьні“ былых уладальнікаў ад гэткіх дарагіх і карысных аб’ектаў», — падзяліўся сваімі меркаваньнямі Цімафей Дранчук.
Уладальніка «Данькоў-клюбу» Юрыя Данькова затрымалі паводле падазрэньняў у злачынстве, прадугледжаным 2-й часткай 171-га артыкула Крымінальнага кодэксу: «Выкарыстаньне заняткаў прастытуцыяй і стварэньне ўмоў для занятку прастытуцыяй, зробленае службовай асобай».
Пра гэта «Свабодзе» паведаміў прадстаўнік управы Сьледчага камітэту па Менску Аляксандар Герасімаў. Паводле яго, Юрый Данькоў зьмешчаны ў менскі сьледчы ізалятар. Уладальніку «Данькоў-клюбу» пагражае ад 7 да 10 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці. Аляксандар Герасімаў паведаміў, што затрыманьне Юрыя Данькова адбылося ў межах раней заведзенай крымінальнай справы па артыкуле 171. «Вядуцца сьледчыя дзеяньні», — сказаў прадстаўнік Сьледчага камітэту пра справу.
Паводле прадстаўніка ўправы Сьледчага камітэту па Менску Аляксандра Герасімава, уладальнік «Данькоў-клюбу» Юрый Данькоў не затрыманы. У дадзены момант у клюбе праводзяцца сьледчыя дзеяньні, паведамляе «Інтэрфакс».
Паводле прадстаўніка Сьледчага камітэту, сьледчыя дзеяньні ў «Данькоў- клюбе» вядуцца ў межах раней заведзенай крымінальнай справы супраць мастацкага кіраўніка і адміністратара клюбу.
Прэсавая служба Міністэрства ўнутраных спраў не камэнтуе затрыманьне ў Менску дырэктара «Данькоў-клюбу» Юрыя Данькова.
«Пакуль без камэнтароў», — адказаў «Свабодзе» кіраўнік прэсавай службы МУС Канстанцін Шалькевіч.
Е: У свой час вы былі ня толькі дэпутатам Менскага гарсавету і ўдзельнічалі ў парлямэнцкіх выбарах, але яшчэ і прэтэндавалі на пасаду кіраўніка дзяржавы. З тых часоў не разьвіталіся з жаданьнем стаць прэзыдэнтам?
Данькоў: У мяне такога жаданьня цяпер няма, таму што лічу, што наша краіна сёньня ў надзейных руках. Так, здараюцца перагіны ў нечым, патрабуюцца некаторыя карэкціроўкі, але ў цэлым мяне сытуацыя задавальняе. Я задаволены, як працуе каманда нашага прэзыдэнта.
Е: Як шматдзетны бацька, якой вы бачыце краіну пражываньня і сталеньня вашых дзяцей?
Данькоў: Сваіх дзяцей у будучыні я бачу толькі ў Беларусі, хоць адукацыю яны могуць атрымліваць і ня ў нас. Мая старэйшая дачка цяпер вучыцца ў Англіі па мэдычнай спэцыяльнасьці, якой у нас не навучаюць. Але мы плянуем, што працаваць яна будзе ў нашай краіне. Эміграцыя — не для мяне. Гэта зьвязана з многімі праблемамі, а я прыхільнік прымаўкі «Дзе нарадзіўся — там і спатрэбіўся».

Цімафей Дранчук: «Мне падалося, што Данькоў не зьдзівіўся»

18:30 Сьледчы камітэт пацьвердзіў затрыманьне Юрыя Данькова
Уладальніка «Данькоў-клюбу» Юрыя Данькова затрымалі паводле падазрэньняў у злачынстве, прадугледжаным 2-й часткай 171-га артыкула Крымінальнага кодэксу: «Выкарыстаньне заняткаў прастытуцыяй і стварэньне ўмоў для занятку прастытуцыяй, зробленае службовай асобай».
Пра гэта «Свабодзе» паведаміў прадстаўнік управы Сьледчага камітэту па Менску Аляксандар Герасімаў. Паводле яго, Юрый Данькоў зьмешчаны ў менскі сьледчы ізалятар. Уладальніку «Данькоў-клюбу» пагражае ад 7 да 10 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці. Аляксандар Герасімаў паведаміў, што затрыманьне Юрыя Данькова адбылося ў межах раней заведзенай крымінальнай справы па артыкуле 171. «Вядуцца сьледчыя дзеяньні», — сказаў прадстаўнік Сьледчага камітэту пра справу.
17:15 Сьледчы камітэт па Менску: «Юрый Данькоў не затрыманы»
Паводле прадстаўніка ўправы Сьледчага камітэту па Менску Аляксандра Герасімава, уладальнік «Данькоў-клюбу» Юрый Данькоў не затрыманы. У дадзены момант у клюбе праводзяцца сьледчыя дзеяньні, паведамляе «Інтэрфакс».
Паводле прадстаўніка Сьледчага камітэту, сьледчыя дзеяньні ў «Данькоў- клюбе» вядуцца ў межах раней заведзенай крымінальнай справы супраць мастацкага кіраўніка і адміністратара клюбу.
МУС: «Пакуль без камэнтароў»
Прэсавая служба Міністэрства ўнутраных спраў не камэнтуе затрыманьне ў Менску дырэктара «Данькоў-клюбу» Юрыя Данькова.
«Пакуль без камэнтароў», — адказаў «Свабодзе» кіраўнік прэсавай службы МУС Канстанцін Шалькевіч.
З інтэрвію «Ежедневнику», чэрвень 2006 году: