«Гэта цікавае прызначэньне. Сярод дыпляматаў у Менску ён успрымаўся як прагматычны чыноўнік, які адказваў за пашырэньне патоку замежных інвэстыцый у Беларусь. Магчыма, яго прызначэньне азначае, што Лукашэнка хоча палепшыць адносіны з Эўропай. Тое, што перад гэтым ён быў паслом у Расеі, сьведчыць пра тое, што яму давяраюць у Маскве. Але мне здаецца, што ўсё ж яго прызначэньне — найперш сыгнал пра гатовасьць да прагматычных адносінаў з Эўропай, у тым ліку і з Польшчай.
Кабякоў некалькі разоў наведваў Варшаву, быў старшынём беларуска-польскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Яго добра ведае наш віцэ-прэм’ер, міністар эканомікі Вальдэмар Паўляк».
Кабякоў некалькі разоў наведваў Варшаву, быў старшынём беларуска-польскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Яго добра ведае наш віцэ-прэм’ер, міністар эканомікі Вальдэмар Паўляк».